Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб

Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб

Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Пісьмовыя звароты можна накіроўваць у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Сакратарыят на адрас: вул. Савецкая, д. 11, 220010, г. Мінск.

Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Сакратарыяце арганізавана ў адпаведнасці з:

Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;

Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»;

Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату».

 


Звяртаем увагу, што з 2 студзеня 2023 года ўступiлi ў сілу змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", у сувязі з гэтым, падача электронных зваротаў будзе магчыма толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян. і юрыдычных асоб.

Пры падачы электроннага звароту ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Сакратарыят праз сайт "обращения.бел" у полі "Выберите организацию" неабходна выбраць "Секретариат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь".



 

Асабісты прыём

Парадак асабістага прыёму
Графік асабістага прыёму

Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей — асабісты прыём) у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Сакратарыяце праводзіцца Старшынёй Палаты прадстаўнікоў, яго намеснікам, старшынямі пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў альбо па іх даручэнні намеснікамі старшыняў гэтых камісій, Начальнікам Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, яго намеснікам (намеснікамі) па зацверджаным Старшынёй Палаты прадстаўнікоў графіку.

У выпадку адсутнасці ў дзень асабістага прыёму Старшыні Палаты прадстаўнікоў асабісты прыём праводзіць яго намеснік. Пры адсутнасці намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў асабісты прыём праводзіць адзін са старшыняў пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, а ў выпадку адсутнасці старшыняў пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў — іх намеснікі.

Арганізацыю асабістага прыёму ў Палаце прадстаўнікоў і яе Сакратарыяце забяспечвае аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Папярэдні запіс на асабісты прыём да Старшыні Палаты прадстаўнікоў, яго намесніка, старшынь пастаянных камісій, намеснікаў старшынь гэтых камісій, Начальніка Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, яго намесніка (намеснікаў) ажыццяўляецца супрацоўнікамі аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў у працоўныя дні з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін пры асабістым звароце заяўнікаў, а таксама пры іх звароце па тэлефоне (017) 222-62-52.

Заяўнік можа запісацца на пэўныя дату і час толькі адзін раз. Права выкарыстання вылучанага часу асабістага прыёму не можа быць перададзена іншай асобе.

Пры ажыццяўленні папярэдняга запісу ў заяўнікаў запытваюцца дадзеныя заяўніка (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адрас месца жыхарства (месца знаходжання) (назва юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання), кантактны тэлефон (пры яго наяўнасці)), удакладняюцца сутнасць пытання, у якія арганізацыі заяўнікі звярталіся для вырашэння сваіх пытанняў, іншая інфармацыя, неабходная для забеспячэння якаснага і арганізаванага асабістага прыёму.

Асабісты прыём з мэтай растлумачэння арганізацыйных пытанняў работы Палаты прадстаўнікоў, Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, пытанняў даведачна-кансультацыйнага характару, а таксама тлумачэнні парадку асабістага прыёму ажыццяўляюць супрацоўнікі аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў у працоўныя дні з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін.

Службовыя асобы, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама работнікі, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісе на асабісты прыём у выпадку:

калі звароты па пытаннях не адносяцца да кампетэнцыі Палаты прадстаўнікоў;

звароту ў неўпаўнаважаныя дні і гадзіны;

калі заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія цікавяць яго;

калі заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Асабісты прыём ажыццяўляецца пасля прад’яўлення заяўнікам дакументаў, якія сведчаць іх асобу. Пры звароце ў інтарэсах іншых асоб іх прадстаўнікі таксама прад’яўляюць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Асабісты прыём праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, д. 11.

 

Тэлефоны для даведак: (017) 222-62-52; (017) 222-63-58.

ГРАФІК

асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Палаты  прадстаўнікоў і Сакратарыята Палаты  прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Хто прымае

Дні прыёму

Час прыёму

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанка У.П.

1-ы панядзелак

8.00 — 13.00

Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Міцкевіч В.В.

4-ы панядзелак

8.00 — 13.00

Кіраўніцтва пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў

Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Любецкая С.А.

3-і чацвер

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Белаконеў А.А.

2-і чацвер

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Семяняка В.М.

3-і аўторак

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Шаўчук М.М.

2-і аўторак

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Марзалюк І.А.

1-ы чацвер

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Давыдзька Г.Б.

2-і панядзелак

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Савіных А.У.

4-я серада

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Васількоў М.А.

3-і панядзелак

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Ніжэвіч Л.І.

1-ы аўторак

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Брыч Л.Р.

4-ы аўторак

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Канановіч Л.М.

4-ы чацвер

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Макарына-Кібак Л.Э.

1-я серада

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Нікалайкін В.П.

2-я серада

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Камароўскі І.С.

1-я пятніца

8.00 — 13.00

Кіраўніцтва Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў

Начальнік Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў
Наумовіч А.М.

3-я серада

8.00 — 13.00

Намеснік Начальніка Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Кузураў Д.У.

2-я пятніца

8.00 — 13.00

Намеснік Начальніка Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Лапша І.М.

3-я пятніца

8.00 — 13.00


Заўвага: асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца па папярэднім запісе па тэлефоне 222-62-52 або у адмысловай рубрыцы на афіцыйным сайце Палаты прадстаўнікоў у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт (www.house.gov.by).

Электронныя звароты


Звяртаем увагу, што з 2 студзеня 2023 года ўступiлi ў сілу змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", у сувязі з гэтым, падача электронных зваротаў будзе магчыма толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян. і юрыдычных асоб. 

Пры падачы электроннага звароту ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Сакратарыят праз сайт "обращения.бел" у полі "Выберите организацию" неабходна выбраць "Секретариат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь".

https://обращения.бел



Пытанне-Адказ

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by