Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб аб’яднаннях наймальнікаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2502
Апісанне законапраекта

10 лістапада 2022 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у другім чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аб’яднаннях наймальнікаў».

Праект Закона накіраваны на заканадаўчае рэгуляванне грамадскіх адносін па пытаннях стварэння і дзейнасці аб’яднанняў наймальнікаў як аднаго з ключавых удзельнікаў сістэмы сацыяльнага партнёрства Рэспублікі Беларусь, заснаванай на ўзаемадзеянні трох бакоў — прадстаўнікоў дзяржавы, работнікаў і наймальнікаў.

У сувязі з гэтым у законапраекце:

вызначаецца парадак стварэння аб’яднанняў наймальнікаў, іх прававое становішча і прынцыпы дзейнасці, а таксама правы і абавязкі аб’яднанняў наймальнікаў і іх членаў;

замацоўваюцца асноўныя задачы аб’яднанняў наймальнікаў, такія як удзел у фармаванні і рэалізацыі сацыяльна-працоўнай і эканамічнай палітыкі дзяржавы; узаемадзеянне з органамі дзяржаўнага кіравання, прафсаюзамі (іх аб’яднаннямі) у сістэме сацыяльнага партнёрства; аказанне кансультатыўнай дапамогі наймальнікам і аб’яднанням наймальнікаў у прадухіленні і вырашэнні калектыўных працоўных спрэчак; каардынацыя дзейнасці наймальнікаў па выкананні абавязацельстваў, прынятых у рамках пагадненняў, і інш.;

замацоўваюцца патрабаванні да статута аб’яднання наймальнікаў, які, у тым ліку, павінен змяшчаць: палажэнне аб тым, што гэта некамерцыйная арганізацыя з’яўляецца аб’яднаннем наймальнікаў, створаным для прадстаўніцтва інтарэсаў наймальнікаў і аб’яднанняў наймальнікаў; інфармацыю аб статусе аб’яднання наймальнікаў і тэрыторыі, у межах якой аб’яднанне наймальнікаў ажыццяўляе сваю дзейнасць; пры неабходнасці ў статуце вызначаецца галіновая прыналежнасць аб’яднання наймальнікаў.

У мэтах далейшага развіцця сістэмы сацыяльнага партнёрства законапраектам уводзіцца паняцце «Канфедэрацыя наймальнікаў Рэспублікі Беларусь» (далей — Канфедэрацыя наймальнікаў). Прадугледжваецца, што паўнамоцтвамі Канфедэрацыі наймальнікаў можа быць надзелена рэспубліканскае аб’яднанне наймальнікаў, у склад якога ўваходзіць больш за палову з ліку дзеючых у Рэспубліцы Беларусь рэспубліканскіх аб’яднанняў наймальнікаў. Канфедэрацыя наймальнікаў прызнаецца найбольш прадстаўнічай арганізацыяй наймальнікаў у рамках сістэмы сацыяльнага партнёрства.

Канфедэрацыя наймальнікаў будзе каардынаваць дзейнасць аб’яднанняў наймальнікаў у маштабах краіны і прадстаўляць інтарэсы наймальнікаў і аб’яднанняў наймальнікаў на нацыянальным узроўні, у тым ліку пры фарміраванні складу Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях і пры распрацоўцы і рэалізацыі генеральнага пагаднення. Рашэнне аб прызнанні адпаведнага рэспубліканскага аб’яднання наймальнікаў Канфедэрацыяй наймальнікаў, а таксама адмена названага рашэння будзе ажыццяўляцца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па працы і сацыяльных пытаннях

Адказны дэпутат: Стаціўка Жанна Уладзіміраўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Атрушкевіч Алена Анатольеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па працы і сацыяльных пытаннях

Нiзаўцова Алена Валер'еўна – загадчык адзелам па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 23.05.2022

2. Падрыхтоўка да першага чытання

3. Першае чытанне
Статус: Прыняты ў першым чытанні

4. Падрыхтоўка да другога чытання

5. Другое чытанне
Статус: Прыняты ў другім чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by