Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гадоў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 1945
Апісанне законапраекта

5 мая 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь
«Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гадоў», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

У аснову законапраекта пакладзена структура Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2019 года № 230-З «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Разам з тым шэраг яго палажэнняў актуалізаваны і перапрацаваны з улікам практыкі прымянення названага Закона, інтарэсаў грамадзян і дзяржавы, аналізу судовай статыстыкі, інфармацыі праваахоўных органаў.

Законапраект традыцыйна прадугледжвае вызваленне ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці непаўналетніх, цяжарных жанчын, жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да васемнаццацi гадоў, асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, інвалідаў I і II груп, некаторых асоб, хворых на анкалагічныя захворванні і ВІЧ-інфіцыраваных, ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, асоб, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, якія атрымалі раненні (кантузii), калецтвы, захворваннi ў перыяд праходжання ваеннай службы або ў сувязі з ажыццяўленнем службовай дзейнасці.

Не будуць падлягаць вызваленню ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці асобы, асуджаныя за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, некаторыя злачынствы, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх. Такім асобам прапануецца зменшыць тэрмін пакарання ў выглядзе абмежавання і пазбаўлення волі на 1 год.

Прапануецца пашырыць пералік асоб, якім магчыма будзе паменшыць тэрмін пакаранне на 1 год, за кошт уключэння ў яго асоб, якія ўчынілі карупцыйныя злачынствы, і непаўналетніх, якія ўчынілі злачынствы, прадугледжаныя часткамі 4 і 5 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Амністыя не будзе распаўсюджвацца, у прыватнасці, на асоб:

да якiх на працягу 2015 — 2020 гадоў прымяняліся амністыя або памілаванне і якія зноў учынілі наўмыснае злачынства;

якія цалкам не пакрылі прычыненую злачынствамі ўрон (шкоду), не выплацілі даход, атрыманы ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якая ажыццяўляецца без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), негрунтоўна набытую выгаду, iншы даход, атрыманы злачынным шляхам;

якія злосна парушаюць устаноўлены парадак падчас адбывання пакарання або іншых мер крымінальнай адказнасці;

якія дапусцілі асабліва небяспечны рэцыдыў злачынстваў або прызнаных ва ўстаноўленым парадку асабліва небяспечнымі рэцыдывістамі;

якія ўчынілі некаторыя злачынствы ў стане алкагольнага і наркатычнага ап’янення;

якія не пакрылі выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, запазычанасць па аліментах.

Рашэнне аб прымяненні амністыі будзе прымацца ў дачыненні да кожнай асобы індывідуальна.

Законапраектам вызначаюцца парадак выканання амністыі, у тым ліку пералік органаў, на якія ўскладаецца яе выкананне, меры па забеспячэнню яе выканання, у прыватнасці: аказанне амністыруемым дапамогі ў бытавым і працоўным уладкаванні, вырабе, замене дакументаў, якія сведчаць асобу, перадача непаўналетніх пад кантроль бацькоў, органаў апекі і папячыцельства, у неабходных выпадках накіраванне іх у дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты, прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, накіраванне ў выпадку неабходнасці інвалідаў I і ІІ группы і асоб пенсіённага ўзросту ў спецыяльныя дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, аказанне асобам, вызваленым з папраўчых устаноў, арыштных дамоў, следчых ізалятараў, па захворванні неабходнай медыцынскай дапамогі, дыспансерны нагляд за iмi па месцы жыхарства.

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гадоў» уступіць у сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання і будзе падлягаць выкананню на працягу шасці месяцаў.


 

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказныя дэпутаты:
  1. Дубаў Аляксандр Васільевіч
  2. Ленчэўская Марына Аляксандраўна


Адказны работнік Сакратарыята:
КупаваУладзімір Віктаравіч — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 24.04.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by