Палата Представителей
Национального Собрания
Республики Беларусь
Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў | Афiцыйны сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Уваходны нумар: 1885
Апісанне законапраекта

16 кастрычніка 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях»(далей — праект Закона), унесены групай дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Праект Закона падрыхтаваны па ініцыятыве групы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у мэтах рэалізацыі пункта 23 Нацыянальнай стратэгіі развіцця сістэмы асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый да 1 студзеня 2030 г., зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 2014 г. №649, на падставе аналізу правапрымяняльнай практыкі і міжнароднага вопыту рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных са стварэннем і функцыянаваннем сістэмы асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый (Расіі, Малдовы, Грузіі, краін Еўрапейскага Саюза і інш.), з улікам неабходнасці максімальнага напаўнення дзеючага закона нормамі прамога дзеяння, выключэння з яго норм, якія дубліруюцца, і змянення яго структуры, а таксама з улікам патрабаванняў міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь у галіне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці.

Праект Закона максімальна напоўнены нормамі прамога дзеяння і ўтрымлівае універсальныя механізмы планавання развіцця сістэмы асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый (далей — ААПТ), падрыхтоўкі навуковага і тэхніка-эканамічнага абгрунтавання іх абвяшчэння, пераўтварэння і спынення функцыянавання, распрацоўкі планаў кіравання імі, правядзення комплекснага маніторынгу экасістэм на ААПТ, якія спрыяюць дасягненню адной з Мэт трывалага развіцця, выкладзеных у Парадку дня ў галіне трывалага развіцця на перыяд да  2030 года, прынятым сусветнымі лідэрамі, у тым ліку Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка, на саміце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 25 верасня 2015 года: абарона і аднаўленне экасістэм сушы і садзейнічанне іх рацыянальнаму выкарыстанню, рацыянальнае лесакарыстанне, барацьба з апустыньваннем, спыненне і зварот назад працэсу дэградацыі зямель і спыненне працэсу страты біяразнастайнасці.

Праектам Закона прадугледжваецца карэкціроўка вызначэнняў тэрмінаў «запаведнік», «нацыянальны парк», «заказнік», «помнік прыроды», «ААПТ», «ахова ААПТ», увядзенне вызначэння тэрміна «каштоўныя прыродныя комплексы і аб’екты».

Прапануецца змяніць класіфікацыю ААПТ у частцы ліквідацыі дзялення заказнікаў на віды.

У мэтах выканання патрабавання аб устанаўленні на ўзроўні заканадаўчых актаў абмежаванняў і забарон на ажыццяўленне гаспадарчай і іншай дзейнасці, прыродакарыстання праектам Закона прадугледжаны пералік неабходных на цяперашнім этапе абмежаванняў і забарон, якія забяспечваюць ахову каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў, размешчаных на ААПТ. Шэраг з іх устанаўліваецца на ўсёй тэрыторыі ААПТ (артыкул 24 праекта Закона), а па асобных абмежаваннях і забаронах даецца права дзяржаўным органам, якія прымаюць рашэнне аб абвяшчэнні, пераўтварэнні ААПТ, вызначыць участкі ААПТ, на якіх яны будуць дзейнічаць (пункты 4 і 6 артыкула 27, пункт 3 артыкула 28 праекта Закона). Пры гэтым прапануецца прадугледзець норму, якая дае права дзяржаўным органам, якія прымаюць рашэнне аб абвяшчэнні або пераўтварэнні ААПТ, устаноўваць у мэтах забеспячэння захаванасці каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў дадатковыя абмежаванні і забароны на ажыццяўленне гаспадарчай і іншай дзейнасці ў выпадках абгрунтаванай неабходнасці, прызначанай у навуковым і тэхніка-эканамічным абгрунтаванні абвяшчэння, пераўтварэння ААПТ.

Праектам Закона прадугледжваецца выключэнне шэрага норм, якія дубліруюцца. У прыватнасці, аб’ядноўваюцца ў адзін артыкул артыкулы па абвяшчэнні ААПТ, па асаблівасцях прававога палажэння ААПТ, а таксама па кіраванні ААПТ.

У мэтах скарачэння расходаў бюджэтных сродкаў і павышэння эфектыўнасці іх выкарыстання праектам Закона прадугледжваецца магчымасць стварэння дзяржаўных прыродаахоўных устаноў для кіравання некалькімі ААПТ, незалежна ад іх катэгорыі, віду і статусу.

Праектам Закона прадугледжваецца шэраг артыкулаў, якія забяспечваюць напаўненне дзеючага закона нормамі прамога дзеяння. У прыватнасці артыкулаў, якія рэгламентуюць:

крытэрыі выбару прыродных тэрыторый для абвяшчэння іх ААПТ;

падрыхтоўку навуковага і тэхніка-эканамічнага абгрунтавання абвяшчэння, пераўтварэння і спынення функцыянавання ААПТ, у тым ліку пералік работ, якія трэба выканаць для падрыхтоўкі такога абгрунтавання, пералік раздзелаў, якія павінна ўтрымліваць абгрунтаванне і пералік дакументаў, якія да яго дадаюцца;

змест планаў кіравання ААПТ і парадак іх падрыхтоўкі і зацвярджэння;

правядзенне комплекснага маніторынгу экасістэм на ААПТ;

вядзенне рэестра асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь і выкарыстанне яго даных, у тым ліку парадак прадастаўлення інфармацыі, якая ўтрымліваецца ў рэестры, зацікаўленым асобам.

Пры падрыхтоўцы да другога чытання праект Закона дапоўнены нормамі, якія прадугледжваюць:

устанаўленне абмежавання нарыхтоўкі драўняных сокаў і ажыццяўлення іншых відаў карыстання аб’ектамі расліннага свету ў тэрміны, вызначаныя палажэннем аб нацыянальным парку, заказніку;

дапаўненне пераліку агульных крытэрыяў выбару прыродных тэрыторый для абвяшчэння іх ААПТ такім крытэрыем, як наяўнасць на прыроднай тэрыторыі тыповых і (або) рэдкіх прыродных ландшафтаў і (або) біятопаў.

Прыняцце праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях» дазволіць забяспечыць поўнае і сістэмнае прававое рэгуляванне пытанняў абвяшчэння, пераўтварэння, функцыянавання і спынення функцыянавання ААПТ, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, фарміраванне эфектыўна функцыянуючай сістэмы асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый, дасягненне паказчыкаў нацыянальнай бяспекі ў экалагічнай сферы, а таксама дазволіць рэалізаваць Нацыянальную стратэгію і стратэгію па захаванні і трывалым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці, выканаць абавязацельствы па Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці і другім міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь і пры гэтым не пацягне вылучэння дадатковых сродкаў з рэспубліканскага бюджэту.


 

Гісторыя законапраекта
Унесены групай дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2 красавіка 2018 года.
Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы

Адказны дэпутат: Кананчук Таццяна Пятроўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Мацукевіч Міхаіл Паўлавіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 02.04.2018
Сесія: Чацвёртая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by