Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3700
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

19 лістапада 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў» (далей — праект Закона), унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона распрацаваны ў адпаведнасці з пунктам 26 Плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2019 год, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2019 г. № 4, у мэтах комплекснага прававога рэгулявання пытанняў захавання і рацыянальнага (устойлівага) выкарыстання тарфянікаў на ўзроўні заканадаўчага акта.

У праекце Закона закладзены прававыя асновы аховы і рацыянальнага (устойлівага) выкарыстання тарфянікаў у мэтах захавання іх асяроддзеўтваральных, водаахоўных і іншых функцый, задавальнення эканамічных і іншых патрэбнасцей цяперашнега і будучых пакаленняў у гэтых рэсурсах і рэалізацыі канстытуцыйных правоў грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе.

Праектам Закона вызначаны:

асноўныя прынцыпы аховы і выкарыстання тарфянікаў, якія ўлічваюць міжнародныя абавязацельствы Рэспублікі Беларусь і падыходы, закладзеныя ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;

правы і абавязкі землекарыстальнікаў і карыстальнікаў водных аб’ектаў, зямельныя ўчасткі і (або) водныя аб’екты якіх размешчаны ў межах тарфянікаў;

правы і абавязкі грамадзян пры наведванні тарфянікаў і ажыццяўленні імі права агульнага карыстання рэсурсамі тарфянікаў;

правы і абавязкі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў пры ажыццяўленні імі права спецыяльнага карыстання рэсурсамі тарфянікаў;

паўнамоцтвы службовых асоб і дзяржаўных органаў у галіне захавання і выкарыстання тарфянікаў;

тыпы балот (верхавое, пераходнае, нізіннае) і катэгорыі тарфянікаў (натуральныя і парушаныя балоты, асушаныя землі з тарфянымі глебамі, тарфяныя радовішчы, якія распрацоўваюцца, паўторна забалочаныя тарфянікі);

парадак размеркавання тарфянікаў па напрамках выкарыстання, а таксама крытэрыі магчымасці выкарыстання торфу ў якасці розных відаў сыравіны;

рэжымы аховы і выкарыстання натуральных балот і іх гідралагічных буферных зон;

парадак устанаўлення меж тарфянікаў і гідралагічных буферных зон натуральных балот;

патрабаванні ў галіне аховы і выкарыстання тарфянікаў пры ажыццяўленні гаспадарчай і іншай дзейнасці;

парадак экалагічнай рэабілітацыі тарфянікаў;

пытанні навуковага забеспячэння ў галіне аховы і выкарыстання тарфянікаў, інвентарызацыі, уліку і маніторынгу тарфянікаў.

Апрача гэтага ў праекце Закона ўрэгуляваны пытанні распрацоўкі дзяржаўных праграм, стратэгій, схем і другіх дакументаў у галіне аховы і выкарыстання тарфянікаў і кіравання імі.

У сувязі з устанаўленнем рэжымаў аховы і выкарыстання натуральных балот і іх гідралагічных буферных зон праектам Закона прадугледжана ўнясенне змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь ад

26 лістапада 1992 г. № 1982-ХII «Аб ахове навакольнага асяроддзя».

 

Пры дапрацоўцы да другога чытання ў праект Закона ўнесены змяненні ў частцы:

замацавання правоў і абавязкаў землекарыстальнікаў і карыстальнікаў водных аб’ектаў, грамадзян пры наведванні тарфянікаў і ажыццяўленні права агульнага карыстання, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў пры ажыццяўленні спецыяльнага права карыстання рэсурсамі тарфянікаў непасрэдна ў законапраекце замест адсылкі да іншых нарматыўных прававых актаў;

аб’яднання паўнамоцтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з улікам яе значнай ролі ў кіраванні ў галіне аховы і выкарыстання тарфянікаў, прадугледжаных артыкуламі 38 і 39 законапраекта, і пераносу аб’яднанага артыкула ў главу 2 праекта Закона;

дапаўнення ў мэтах забеспячэння паўнаты прававога рэгулявання артыкула 30 праекта Закона, які ўстанаўлівае патрабаванні па ахове і выкарыстанні тарфянікаў пры здабычы торфу і другіх карысных выкапняў, нормай, якая прадугледжвае забарону на здабычу торфу на:

а) тарфяных радовішчах (іх участках) з астаткавым слоем торфу менш 50 за сантыметраў;

б) упершыню перададзеных у распрацоўку тарфяных радовішчах (іх участках), калі яны не абсталяваны гідратэхнічнымі збудаваннямі і прыстасаваннямі, забяспечваючымі аператыўны пад’ем узроўню вады ў асушальных сістэмах у выпадку ўзгарання торфу або пры пагрозе такога ўзгарання, а таксама падтрыманне існуючага гідралагічнага рэжыму паверхневых водных аб’ектаў і рэжыму падземных вод на тэрыторыях, якія прылягаюць да тарфяных радовішч (іх участкаў), якія падрыхтоўваюцца да распрацоўкі або якія распрацоўваюцца;

удакладнення рэжыму аховы і выкарыстання натуральных балот, у тым ліку ў дачыненні да разведкі і здабычы карысных выкапняў, прадастаўлення зямельных участкаў для будаўніцтва і абслугоўвання капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), узвядзення капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), уключаючы інжынерныя сеткі і транспартныя камунікацыі;

дапаўнення праекта Закона нормай, якая прадугледжвае выключэнне пункта 5 артыкула 30 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб нетрах як нормы, што не адносіцца да прадмета прававога рэгулявання гэтага артыкула і ў мэтах выключэння дубліравання норм заканадаўства з улікам унесеных у законапраект дапаўненняў;

прывядзення праекта Закона да адзінай тэрміналогіі і ўнясення рэдакцыйна-тэхнічных правак.

Прыняцце праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў» дазволіць стварыць прававыя асновы для захавання асяроддзеўтваральных, водаахоўных і іншых функцый натуральных балотных экалагічных сістэм, рацыянальнага (устойлівага) выкарыстання рэсурсаў тарфянікаў у гаспадарчай і іншай дзейнасці, а таксама будзе садзейнічаць найбольш поўнай рэалізацыі правоў грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і агульнае прыродакарыстанне, а таксама выкананню Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў па міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь. З прыняццем Закона будуць ліквідаваны прабелы ў заканадаўчым рэгуляванні адносін, звязаных з аховай і выкарыстаннем тарфянікаў, сістэматызаваны нарматыўныя прадпісанні, што забяспечыць сістэмнасць і комплекснасць прававога рэгулявання адпаведнай сферы грамадскіх адносін.


 

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 05.07.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Адказны дэпутат: Навумчык Ала Аляксандраўна
Адказны работнік Сакратарыята: Мацукевіч Міхаіл Паўлавіч — загадчык аддзелам па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме