Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022 год»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 5883
Апісанне законапраекта

14 снежня 2021 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022 год», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Законапраект распрацаваны ў адпаведнасці з артыкуламі 21 і 22 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, сфарміраваны з улікам тэндэнцый выканання бюджэту 2020 года і прагназуемых макраэканамічных паказчыкаў развіцця краіны ў 2021 годзе.

Законапраект вызначае крыніцы фарміравання даходаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022 год (далей — бюджэт фонду), іх аб’ём і напрамкі выкарыстання сродкаў фонду,устанаўлівае парадак выканання бюджэту фонду.

Даходы бюджэту фонду разлічаны ў суме 21 440,6 млн. рублёў або 109,5 працэнта да бюджэту фонду за 2021 год. Асноўнай крыніцай даходаў бюджэту фонду працягваюць заставацца ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, у структуры даходнай часткі бюджэту фонду яны маюць найбольшую ўдзельную вагу — каля 90 працэнтаў.

Асноўную долю ў структуры ўзносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне займаюць абавязковыя страхавыя ўзносы работадаўцаў і працуючых грамадзян — 98,1 працэнта або 19 010,1 млн. рублёў.

Таксама ў даходную частку бюджэту фонду ўключаны ўзносы на прафесійнае пенсіённае страхаванне ў суме 228,0 млн. рублёў (1,2 працэнта).

Субвенцыі з рэспубліканскага бюджэту складаюць 1738,4 млн. рублёў, асноўная маса якіх гэта расходы, якія згодна з заканадаўствам, ажыццяўляюцца з рэспубліканскага бюджэту.

Непадатковыя даходы бюджэту фонду складаюць 322,6 млн. рублёў, з іх найбольшая ўдзельная вага (54,2 працэнта) прыпадае на даходы ад размяшчэння сродкаў прафесійнага пенсіённага страхавання ў суме 175,0 млн. рублёў, іншыя непадатковыя даходы складаюць 147,6 млн. рублёў. рублёў.

Расходы бюджэту фонду разлічаны ў суме 21093,5 млн. рублёў. Асноўную суму расходаў 16 120,1 млн. рублёў (76,4 працэнта расходаў бюджэту фонду) прадугледжваецца накіраваць на фінансаванне пенсіённага забеспячэння. Агульная сума расходаў бюджэту фонду, што накіроўваюцца на фінансаванне дапамог, складае 6 330,2 млн. рублёў або 30,1 працэнта расходаў бюджэту. Акрамя таго, запланавана фінансаванне па іншых артыкулах расходаў у адпаведнасці з мэтавым назначэннем сродкаў фонду.

Бюджэт фонду на 2022 год сфарміраваны з перавышэннем даходаў над расходамі ў суме 347,1 млн. рублёў за кошт сродкаў прафесійнага пенсіённага страхавання.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па бюджэце і фінансах

Адказны дэпутат: Мурына Юлія Георгіеўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Фёдарава Тамара Іванаўна — саветнік-кансультант  аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах 

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 07.12.2021
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Шостая сесія

2. Падрыхтоўка да першага чытання
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Шостая сесія

3. Першае чытанне
4. Падрыхтоўка да другога чытання
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Шостая сесія

5. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by