Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2018 год»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 7450
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

18 снежня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2018 год», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Законапраект распрацаваны ў адпаведнасці з артыкуламі 21 і 22 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, сфарміраваны з улікам тэндэнцый выканання бюджэту 2017 года і прагназуемых макраэканамічных паказчыкаў развіцця краіны ў 2018 годзе.

Законапраект вызначае крыніцы фарміравання даходаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2018 год (далей — бюджэт фонду), іх аб’ём і напрамкі выкарыстання сродкаў фонду, устанаўлівае парадак выканання бюджэту фонду.

Агульная сума даходаў фонду запланавана ў памеры 13 581,5 млн. рублёў.

Найбольшую ўдзельную вагу ў структуры ўзносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне займаюць абавязковыя страхавыя ўзносы — 99,04 працэнта, або 11 843,1 млн. рублёў.

Таксама ў даходную частку бюджэту фонду ўключаны ўзносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў суме 114,9 млн. рублёў (0,96 працэнта).

Агульная сума субвенцый на пакрыццё выдаткаў, фінансаванне якіх згодна з заканадаўствам ажыццяўляецца з рэспубліканскага бюджэту, складае 1 415,8 млн. рублёў (10,4 працэнта даходаў бюджэту фонду).

Непадатковыя даходы бюджэту фонду складаюць 207,8 млн. рублёў. Найбольшую ўдзельную вагу (52,7 працэнта) у непадатковых даходах бюджэту фонду займаюць даходы ад размяшчэння сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання ва ўпаўнаважаным банку — 108,4 млн. рублёў, іншыя непадатковыя даходы складаюць 99,4 млн. рублёў.

Расходная частка бюджэту фонду разлічана ў суме 13 393,5 млн. рублёў. Асноўная сума расходаў накіроўваецца на пенсійнае забеспячэнне — 75,86 працэнта, або 10 159,8 млн. рублёў. На выплату дапамог па часовай непрацаздольнасці, мацярынстве, сямейных дапамог, дапамог па часовай непрацаздольнасці па доглядзе за дзіцём, дапамог па доглядзе за інвалідам першай групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, на пахаванне, а таксама на аказанне паслуг па іх выплаце накіравана 3 017,5 млн. рублёў, або 22,53 працэнта расходаў бюджэту. Акрамя таго, запланавана фінансаванне па іншых артыкулах расходаў у адпаведнасці з мэтавым прызначэннем сродкаў фонду.

Бюджэт фонду на 2018 год сфарміраваны з перавышэннем даходаў над расходамі ў суме 188,0 млн. рублёў за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 14.12.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Ніжэвіч Людміла Іванаўна
Адказны работнік Сакратарыята: Кісялёва Марына Аляксандраўна ― саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты