Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Маракешскага дагавора аб аблягчэнні доступу сляпых і асоб з парушэннямі зроку або іншымі абмежаванымі магчымасцямі ўспрымаць друкаваную інфармацыю да апублікаваных твораў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1085
Апісанне законапраекта

5 мая 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Маракешскага дагавора аб аблягчэнні доступу сляпых і асоб з парушэннямі зроку або іншымі абмежаванымі магчымасцямі ўспрымаць друкаваную інфармацыю да апублікаваных твораў», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

ў г. Маракешы 27 чэрвеня 2013 года і ўступіў у сілу 30 верасня 2016 года. Закладзеныя ў ім прынцыпы (недыскрымінацыі, роўных магчымасцей, даступнасці, поўнага і эфектыўнага далучэння і ўключэння ў грамадства асоб з абмежаванымі магчымасцямі) адпавядаюць Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека і Канвенцыі аб правах інвалідаў, удзельніцай якой з’яўляецца Рэспубліка Беларусь.

Маракешскі дагавор прыняты членамі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці на Дыпламатычнай канферэнцыі 

Законапраект складаецца з трох артыкулаў, якімі прадугледжваецца:

далучэнне Рэспублікі Беларусь да Маракешскага дагавора;

аднясенне бібліятэк, устаноў адукацыі і грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў, якія аказваюць на некамерцыйнай аснове паслугі ў сферы адукацыі або доступу да інфармацыі асобам з абмежаванымі магчымасцямі ўспрымаць візуальную інфармацыю, да ўпаўнаважаных органаў, што могуць ажыццяўляць трансгранічны абмен экзэмплярамі твораў у даступным фармаце;

прызначэнне Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях органам, адказным за каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па рэалізацыі Маракешскага дагавора.

Рэалізацыя палажэнняў праекта Закона дасць магчымасць людзям з цяжкасцямі ўспрымання візуальнай інфармацыі атрымаць больш шырокі доступ да ведаў і адукацыі, будзе садзейнічаць больш поўнаму і эфектыўнаму далучэнню і ўключэнню іх у грамадства, паляпшэнню якасці жыцця.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па адукацыі, культуры і навуцы

Адказны дэпутат: Васько Марына Віктараўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Сарока Людміла Уладзіміраўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы

 



Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 03.03.2020

2. Адно чытанне
Статус: Прыняты ў адным чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by