Палата Представителей
Национального Собрания
Республики Беларусь
Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў | Афiцыйны сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Найрабійскай міжнароднай канвенцыі аб выдаленні патанулых суднаў 2007 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2524
Апісанне законапраекта

19 чэрвеня 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Найрабійскай міжнароднай канвенцыі аб выдаленні патанулых суднаў 2007 года», які быў унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асноўная мэта Канвенцыі заключаецца ў распрацоўцы і ўкараненні адзіных міжнародных правіл і працэдур па пытаннях хуткага і эфектыўнага выдалення патанулых суднаў і выплаце кампенсацый за звязаныя з гэтым расходы.

У адпаведнасці з Канвенцыяй, судна, якое патанула або села на мель, уяўляе сабой небяспеку, калі яно стварае перашкоду да суднаходства, або прыводзіць да сур’ёзных шкодных наступстваў для марскога асяроддзя, або наносіць урон узбярэжжу або звязаным з ім інтарэсам адной ці больш дзяржаў.

Усе дзяржавы — удзельнікі гэтай Канвенцыі могуць прымаць меры ў дачыненні да выдалення патанулага судна, якое прадстаўляе небяспеку ў раёне дзеяння Канвенцыі.

Дзяржава-ўдзельніца патрабуе ад капітана і аператара судна, якое плавае пад яе сцягам, неадкладна паведаміць закранутай дзяржаве пра выпадкі, калі судна было ўцягнута ў марскую аварыю, вынікам якой з’яўляецца патанулае судна. Паведамленне павінна ўтрымліваць, у прыватнасці, дакладныя назву і месцазнаходжанне судна, якое патанула або села на мель, характар пашкоджвання судна і яго стан, а таксама наяўнасць любых небяспечных і шкодных рэчываў.

У адпаведнасці з паведамленнем і пры вызначэнні таго, ці уяўляе небяспеку судна, якое патанула або села на мель, закранутая дзяржава прымае адпаведныя меры.

Рэспубліка Беларусь прымае на сябе міжнародна-прававыя абавязацельствы па кантролі за наяўнасцю на суднах пад сваім сцягам сапраўднага страхавога пасведчання і за выкананнем працэдур па паведамленні закранутых дзяржаў — удзельніц Канвенцыі аб уцягнутых у марскія аварыі і патанулых суднах.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па аграрнай палітыцы

Адказны дэпутат: Чэкан Святлана Уладзіславаўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Русак Таццяна Вілораўна —вядучы спецыяліст аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 15.05.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by