Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 122
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

27 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Падрыхтоўка Закона абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення заканадаўства аб нарматворчай дзейнасці з улікам практыкі яго прымянення. Законапраект накіраваны на ўрэгуляванне дзейнасці дзяржаўных нарматворчых органаў па падрыхтоўцы і прыняццю (выданню) нарматыўных і ненарматыўных (індывідуальных) прававых актаў, сістэматызацыю палажэнняў заканадаўчых актаў, якія рэгулююць нарматворчую дзейнасць, ліквідацыю прабелаў у прававым рэгуляванні.

Законапраектам вызначаюцца сістэма і віды нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, устанаўліваецца парадак іх падрыхтоўкі, экспертызы, прыняцця (выдання), апублікавання (абнародавання), ўступлення ў сілу, дзеяння, тлумачэння і сістэматызацыі. Замацоўваюццаасноўныя прынцыпы нарматворчай дзейнасці і механізмы іх забеспячэння.

Вызначаны крытэрыі ацэнкі праекта прававога акта пры правядзенні абавязковай юрыдычнай экспертызы, а таксама дапоўненыкрытэрыі ацэнкі пры прагназаванні меркаваных наступстваў прыняцця нарматыўнага прававога акта. Прадугледжваецца, што вынікі прагнозаў будуць адлюстроўвацца ў абгрунтаванні неабходнасці прыняцця (выдання) нарматыўнага прававога акта і фінансава-эканамічным абгрунтаванні да праекту нарматыўнага прававога акта.

Згодна з праектам Закона асобным элементам прагназавання наступстваў прыняцця (выдання) нарматыўнага прававога акта з’яўляецца ацэнка рэгулюючага ўздзеяння праекта нарматыўнага прававога акта на ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, якая праводзіцца ў мэтах выяўлення становішчаў, якія ўстанаўліваюць залішнія абавязкі, забароны і абмежаванні, неабгрунтаваныя выдаткі для суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Шэраг палажэнняў праекта Закона накіраваны на ўдасканаленне інстытута афіцыйнага апублікавання, апублікавання прававых актаў на аснове выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Законапраектам таксама прадугледжаны асноўныя палажэнні аб публічным абмеркаванні праектаў нарматыўных прававых актаў і прававога маніторынгу — сістэматычнага аналізу заканадаўства і практыкі правапрымянення, эфектыўнасці прававога рэгулявання.

Палажэнні, у якіх тлумачацца асноўныя патрабаванні нарматворчай тэхнікі і якія маюць важнае значэнне для іх аднастайнага прымянення, выкладзены ў дадатку да Закона. Патрабаванні нарматворчай тэхнікі дэталізаваны і праілюстраваны прыкладамі.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 12.01.2016
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Першая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па заканадаўстве
Адказны дэпутат: Власевіч Віталій Эдуардавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Фіцук Алена Яўгенаўна – галоўны саветнік  адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па закандаўстве
Першае чытанне
Скліканне:
Сесія: Дзявятае сесія
Статус: Прыняты ў першым чытанні
Другое чытанне
Усе законапраекты