«Аб ратыфікацыі Артыкулаў Пагаднення Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 5246
2 кастрычніка 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Артыкулаў Пагаднення Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Кіраўніка дзяржавы.
Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый (АБІІ) у асноўным ажыццяўляе чатыры прыярытэтныя напрамкі фінансавання: энергетыка, транспарт, водазабеспячэнне і водаачыстка, гарадское развіццё і інфраструктура. Значную ўвагу плануецца ўдзяляць праектам па абароне навакольнага асяроддзя.
Статутны капітал АБІІ складае 100 млрд. долараў ЗША і разбіты на 1 млн. акцый намінальным коштам 100 тыс. долараў ЗША кожная.
Інвестыцыйная палітыка Банка прадугледжвае даванне пазык двух відаў: суверэнныя пазыкі і несуверэнныя пазыкі.
У суверэнных пазыках у якасці пазычальнікаў выступаюць:
урад замежнай дзяржавы — члена Банка (без забеспячэння);
арганізацыя ў замежнай дзяржаве — члене пад яго гарантыю (у якасці забеспячэння).
Ратыфікацыя Артыкулаў Пагаднення дазволіць Рэспубліцы Беларусь выкарыстаць новыя фінансавыя стымулы для каардынавання ініцыятыў у рамках праекта «Адзін пояс, адзін шлях», умацаваць пазіцыю і давер ва ўзаемадзеянні з Кітаем. Фінансуемыя праекты могуць тычыцца стварэння або мадэрнізацыі дзеючых транспартных калідораў, лагістычнай і энергетычнай інфраструктуры, вытворчага напрамку, у тым ліку на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».
Праект Закона надзяляе паўнамоцтвамі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь ажыццяўляць захоўванне грашовых сродкаў Банка ў нацыянальнай валюце, а таксама другіх актываў АБІІ.
Акрамя таго, праект Закона ўтрымлівае агаворку, якая ўстанавлівае, што заработная плата і другія даходы за работу або паслугі, якія выплачваюцца Банкам супрацоўнікам АБІІ, якія з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і прызнаюцца падатковымі рэзідэнтамі, падлягаюць падаткаабкладанню.
Прыняцце праекта Закона дазволіць завяршыць унутрыдзяржаўныя працэдуры для ўступлення Рэспублікі Беларусь у Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый і стаць яго паўнапраўным членам.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Вабішчэвіч Пётр Андрэевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Давідовіч Наталля Віктараўна – галоўны саветнік адзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах
2. Адно чытанне
Сесія: Пятая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 02.10.2018 2 кастрычніка 2018 года, адкрыццё пятай сесіі, першае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні