Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Часовага пагаднення, якое вядзе да стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Ісламскай Рэспублікай Іран, з другога боку»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6775
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

18 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Часовага пагаднення, якое вядзе да стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Ісламскай Рэспублікай Іран, з другога боку», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Кіраўніка дзяржавы.

Часовае пагадненне, якое вядзе да стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Ісламскай Рэспублікай Іран, з другога боку (далей — Часовае пагадненне), было падпісана 17 мая 2018 года ў г. Астане ў мэтах лібералізацыі і спрашчэння гандлю таварамі паміж бакамі, стварэння асновы для фарміравання паўнавартаснай зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і яго дзяржавамі-членамі і Ісламскай Рэспублікай Іран, развіцця больш цеснага супрацоўніцтва ў галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Часовым пагадненнем прадугледжваецца, што з даты ўступлення яго ў сілу бакі зніжаюць і (або) адмяняюць мытныя пошліны і зборы, іншыя меры аналагічнага дзеяння, якія ўжываюцца пры ўвозе тавараў, вызначаных у дадатку 1 да гэтага Часовага пагаднення.

Акрамя таго, па ўмовах Часовага пагаднення не пазней чым праз год пасля яго ўступлення ў сілу бакі пачнуць перамовы з мэтай заключэння паўнавартаснага пагаднення аб свабодным гандлі для фарміравання зоны свабоднага гандлю, у рамках якога ў адпаведнасці з міжнароднымі правіламі, стандартамі і практыкамі пошліны і іншыя абмежавальныя меры рэгулявання гандлю будуць ліквідаваны ў дачыненні да практычна ўсяго гандлю паміж бакамі. Пры гэтым бакі абавязваюцца заключыць такое пагадненне не пазней чым праз тры гады пасля даты ўступлення ў сілу гэтага Часовага пагаднення.

Структурна Часовае пагадненне складаецца з 9 глаў і 4 дадаткаў, якія з’яўляюцца яго неад’емнай часткай. Дакумент фарміруе асноўныя правілы гандлю паміж ЕАЭС і яго дзяржавамі-членамі і Ісламскай Рэспублікай Іран, максімальна набліжаны да правіл ВГА, а таксама ахоплівае пытанні, звязаныя з мерамі абароны ўнутранага рынка, тэхнічнымі бар’ерамі ў гандлі, правіламі вызначэння краіны паходжання, мытным супрацоўніцтвам і спрашчэннем працэдур гандлю.

Часовае пагадненне змяшчае інстытуцыйныя палажэнні.Яны прадугледжваюць стварэнне Сумеснага камітэта, што ўключае прадстаўнікоў кожнага боку, які будуць узначальваць два прадстаўнікі — адзін ад ЕАЭС і яго дзяржаў-членаў, другі— ад Ірана. Пры гэтым бакі будуць прадстаўлены высокапастаўленымі службовымі асобамі, упаўнаважанымі імі на гэтыя мэты. Мяркуецца таксама стварыць Камітэт па гандлі таварамі, Падкамітэт па правілах вызначэння паходжання тавараў, рабочую групу для распрацоўкі і ўкаранення электроннай сістэмы верыфікацыі паходжання і іншыя дапаможныя органы.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 22.11.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па міжнародных справах
Адказны дэпутат: Шаўцоў Дзмітрый Яўгеньевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Паўловіч Галіна Зеноновна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах

 


Адно чытанне
Усе законапраекты