Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Дадатковага пратакола да Канвенцыі супраць прымянення допінгу»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3818
Апісанне законапраекта

Асноўнай мэтай прыняцця гэтага нарматыўнага прававога акта з’яўляецца садзейнічанне прадухіленню прымянення допінгу ў спорце і барацьбе з ім.

Дадатковы пратакол прадугледжвае ўзаемнае прызнанне дзяржавамі — удзельніцамі Канвенцыі кампетэнтнасці спартыўных і нацыянальных антыдопінгавых арганізацый па правядзенні допінг-кантролю спартсменаў з іншых краін; канкрэтызацыю палажэнняў Канвенцыі, якія рэгламентуюць правядзенне маніторынгу выканання антыдопінгавых правілаў; прызнанне паўнамоцтваў Сусветнага антыдопінгавага агенцтва і арганізацый, што дзейнічаюць пад яго кіраўніцтвам, па ажыццяўленні праверак спартсменаў па-за спаборніцтвамі.

Ратыфікацыя Дадатковага пратакола прадаставіць Рэспубліцы Беларусь магчымасць пашыраць міжнародныя кантакты ў антыдопінгавай сферы, павысіць аўтарытэт Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне, спросціць правядзенне акрэдытацыі ўстановы аховы здароўя «Нацыянальная антыдопінгавая лабараторыя».

Рэалізацыя палажэнняў Дадатковага пратакола будзе садзейнічаць забеспячэнню на тэрыторыі нашай краіны агульнапрызнаных стандартаў антыдопінгавага кантролю, падтрыманню спартыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы

Адказны дэпутат: Дзевятоўскі Вадзім Анатольевіч


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 27.06.2017
Сесія: Трэцяя сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by