Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Дагавора аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Судан»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4394
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

2 красавіка 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Судан», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дагавор аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Судан (далей — Дагавор) быў падпісаны ў г. Хартуме 17 студзеня 2017 года і накіраваны на далейшае ўмацаванне дружалюбных сувязяў нашай краіны з Рэспублікай Судан у інтарэсах дзвюх краін і народаў.

У Дагаворы прадугледжваецца, што Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Судан будуць будаваць свае адносіны як дружалюбныя дзяржавы на аснове прынцыпаў узаемнай павагі, незалежнасці, дзяржаўнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, раўнапраўя i неўмяшання ва ўнутраныя справы, непрымянення сілы або пагрозы сілай, мірнага ўрэгулявання спрэчак і добрасумленнага выканання міжнародных абавязацельстваў.

Жадаючы надаць якасна новы ўзровень двухбаковым адносінам, бакі дамовіліся развіваць раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў палітычным, эканамічным, навукова-тэхнічным, сацыяльным, гуманітарным і іншых галінах; садзейнічаць развіццю сувязяў паміж парламентамі і іншымі выбарнымі органамі улады дзвюх краін; спрыяць пашырэнню прамых сувязей і супрацоўніцтва на ўзроўні адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у рамках іх кампетэнцыі; развіваць супрацоўніцтва ў рамках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных і рэгіянальных арганізацый у мэтах умацавання міру і бяспекі, вырашэння эканамічных, экалагічных і іншых актуальных міжнародных праблем; заахвочваць і абараняць узаемныя інвестыцыі, развіваць гандаль і ствараць сумесныя арганізацыі, у тым ліку з удзелам партнёраў з трэціх краін; садзейнічаць транзіту праз сваю тэрыторыю транспартных сродкаў, пасажыраў і грузаў іншага Дагаворнага боку, ажыццяўляць і развіваць супрацоўніцтва ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару; супрацоўнічаць у барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, тэрарызмам, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іншымі супрацьпраўнымі дзеяннямі.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 25.07.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па міжнародных справах
Адказны дэпутат: Шаўцоў Дзмітрый Яўгеньевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Паўловіч Галіна Зянонаўна - загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па міжнародных справах
Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме