Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь i Арабскай Рэспублікай Егіпет аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4386
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

25 кастрычніка 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Арабскай Рэспублікай Егіпет аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прадугледжваецца ратыфікацыя Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Арабскай Рэспублікай Егіпет аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах (далей — Дагавор), падпісанага ў г. Каіры 15 студзеня 2017 года.

Заключэнне Дагавора накіравана на развіццё і паглыбленне адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Арабскай Рэспублікай Егіпет праз міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне аказання ўзаемнай прававой дапамогі па грамадзянскіх і эканамічных справах, што з’яўляецца важным для аб’яднання намаганняў абедзвюх дзяржаў у абароне правоў і законных інтарэсаў сваіх грамадзян.

У адпаведнасці з Дагаворам Бакі абавязваюцца аказваць адзін аднаму ўзаемную прававую дапамогу па грамадзянскіх і эканамічных справах у адпаведнасці са сваім нацыянальным заканадаўствам і Дагаворам.

Дагаворам устанаўліваецца, што супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Арабскай Рэспублікай Егіпет ў рамках Дагавора будзе ажыццяўляцца праз цэнтральныя органы:

для Рэспублікі Беларусь — Міністэрства юстыцыі і Вярхоўны Суд;

для Арабскай Рэспублікі Егіпет — Упраўленне міжнароднага і культурнага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі.

У Дагаворы рэгламентуецца парадак выканання просьбаў аб аказанні прававой дапамогі, а таксама замацоўваюцца падставы для адмовы ў аказанні прававой дапамогі.

Заключэнне Дагавора будзе садзейнічаць забеспячэнню абароны правоў грамадзян адной дзяржавы на тэрыторыі іншай, дазволіць кампетэнтным органам абедзвюх дзяржаў вырашаць пытанні аказання прававой дапамогі па грамадзянскіх і эканамічных справах шляхам выканання даручэнняў аб вядзенні розных працэсуальных дзеянняў (перадача і ўручэнне дакументаў, атрыманне доказаў).

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 24.07.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Адказны дэпутат: Кралевіч Ірына Мікалаеўна
Адказны работнік Сакратарыята: Макарэвіч Аксана Яўгенаўна - саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.
Адно чытанне
Усе законапраекты