Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь i Арабскай Рэспублікай Егіпет аб выдачы»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4386
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

25 кастрычніка 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Арабскай Рэспублікай Егіпет аб выдачы», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прадугледжваецца ратыфікацыя Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Арабскай Рэспублікай Егіпет аб выдачы (далей — Дагавор), падпісанага ў г. Каіры 15 студзеня 2017 года.

Заключэнне Дагавора накіравана на аб’яднанне намаганняў абедзвюх дзяржаў у барацьбе са злачыннасцю.

Дагаворам рэгламентуецца працэдура выдачы асоб для прыцягнення да крымінальнай адказнасці або для прывядзення прысуду ў выкананне.

Згодна з Дагаворам выдача да прыцягнення да крымінальнай адказнасці будзе рабіцца за дзеянні, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам абедзвюх Бакоў будуць з’яўляцца злачынствамі, і за ўчыненне якіх будзе прадугледжвацца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін не менш за адзін год.

Дагаворам вызначаюцца падставы для адмовы ў выдачы. Напрыклад, прадугледжваецца забарона на выдачу уласных грамадзян;

у мэтах крымінальнага праследавання або пакарання асобы, незалежна ад расы, веравызнання, грамадзянства, этнічнага паходжання, палітычных перакананняў, полу або службовага становішча;

пры наяўнасцi ў асобы палітычнага прытулку;

пры здзяйсненні палітычнага або воінскага злачынства;

калі асоба была асуджана, апраўдана, памілавана або калі на тэрыторыі запытваемага Боку адбыла пакаранне за злачынства, у сувязі з якім запытваецца выдача;

па заканчэнні тэрміну даўнасці;

калі судовае рашэнне вынесена ў адсутнасці асобы, у дачыненні да якой паступіў запыт аб выдачы;

калі выдача забаронена па iншых падставах у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам запытваемага Боку.

Дагаворам таксама рэгламентаваны парадак ажыццяўлення працэдуры выдачы, пытанні папярэдняга зняволення пад варту, парадак спрошчанай выдачы і іншыя пытанні ў гэтай сферы дзейнасці.

Дагавор дазволіць паглыбіць і ўдасканаліць двухбаковае міждзяржаўнае супрацоўніцтва ў сферы барацьбы са злачыннасцю і з’яўляецца неабходнай прававой асновай для выдачы асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў, з мэтай прыцягнення да крымінальнай адказнасці або для выканання прысуду.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 24.07.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Адказны работнік Сакратарыята: Макарэвіч Аксана Яўгенаўна - саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.
Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме