Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб сацыяльным забеспячэнні»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3817
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

2 кастрычніка 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб сацыяльным забеспячэнні», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Гэтым законапраектам прапануецца ратыфікаваць Дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб сацыяльным забеспячэнні (далей — Дагавор).

Дакумент падпісаны 13 лютага 2019 года ў мэтах урэгулявання пытанняў пенсіённага забеспячэння грамадзян Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча, якія пражываюць на тэрыторыях гэтых дзяржаў.

Дагавор рэгламентуе парадак фарміравання пенсіённых правоў, г.зн. выплаты абавязковых страхавых узносаў на пенсіённае страхаванне і парадак рэалізацыі сфарміраваных пенсіённых правоў, г.зн. назначэння і выплаты працоўных пенсій.

Акрамя пытанняў пенсіённага забеспячэння прадметам прававога рэгулявання Дагавора з’яўляюцца адносіны, звязаныя з выплатай узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне. Згодна з Дагаворам выплата ўзносаў будзе праводзіцца па агульных правілах, якія дзейнічаюць у дзяржаве, дзе грамадзяне працуюць.

Таксама да сферы прымянення Дагавора адносяцца пытанні:

выплаты ўзносаў на страхаванне ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў;

атрымання выплат, абумоўленых выплатай страхавых узносаў, такіх як:

дапамога па часовай непрацаздольнасці і мацярынстве;

дапамога па беспрацоўі;

страхавая выплата па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў;

дапамога на пахаванне.

Згодна з Дагаворам дзяржава кожнага боку назначае (вылічвае) і выплачвае працоўную пенсію толькі на падставе стажу работы (страхавога стажу), накопленага на яе тэрыторыі, з прымяненнем палажэнняў гэтага Дагавора і свайго заканадаўства.

Рэалізацыя палажэнняў Дагавора забяспечыць парадак выплат пенсій грамадзянам Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча, якія пражываюць на тэрыторыях гэтых дзяржаў, а таксама будзе садзейнічаць развіццю міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у сацыяльнай сферы.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 15.07.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па працы і сацыяльных пытаннях
Адказны дэпутат: Красоўская Тамара Пятроўна
Адказны работнік Сакратарыята: Мычко Святлана Уладзіміраўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях
Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме