«Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія аб выдачы»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 1954
11 чэрвеня 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія аб выдачы», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія аб выдачы (далей —
Дагавор заключаны ў мэтах умацнення далейшага супрацоўніцтва ў галіне прававой дапамогі па крымінальных справах, у тым ліку ўрэгулявання выдачы абвінавачаных і асуджаных асоб. Яго практычная рэалізацыя будзе садзейнічаць аб'яднанню намаганняў дзвюх дзяржаў у барацьбе са злачыннасцю, уключаючы міжнародную арганізаваную злачыннасць.
Згодна з Дагаворам бакі абавязуюцца па просьбе адзiн аднаго пры захаванні адпаведных умоў выдаваць асоб, якія знаходзяцца на іх тэрыторыях, для ажыццяўлення крымінальнага пераследу або прывядзення прысуду ў выкананне.
Выдача для ажыццяўлення крымінальнага пераследу павінна рабіцца за такія дзеянні, за здзяйсненне якіх па заканадаўстве абодвух бакоў прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін не менш за адзін год ці больш строгае пакаранне.
Супрацоўніцтва будзе ажыццяўляцца праз цэнтральныя органы. У адпаведнасці з артыкулам 2 Дагавора цэнтральнымі органамі з'яўляюцца з боку Рэспублікі Беларусь — Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь, а з боку Рэспублікі Сербія — Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Сербія.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Адказны дэпутат: Здорыкава Людміла Яўгеньеўна
Адказны работнік Сакратарыята: Смагіна Вольга Уладзіміраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
2. Адно чытанне
Сесія: Другая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 11.06.2020 11 чэрвеня 2020 года, восьмае пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні