Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Другога дадатковага пратакола да Сусветнай паштовай канвенцыі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 612
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

5 мая 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Другога дадатковага пратакола да Сусветнай паштовай канвенцыі», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект падрыхтаваны ў мэтах выяўлення згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе Другога дадатковага пратакола да Сусветнай паштовай канвенцыі (далей — Пратакол). Гэты дакумент быў прыняты на трэцім Пазачарговым Сусветным паштовым кангрэсе, які праходзіў 24 — 26 верасня 2019 года ў г. Жэневе (Швейцарская Канфедэрацыя).

Унясенне змяненняў і дапаўненняў у Сусветную паштовую канвенцыю тычыцца ўдасканальвання тарыфнай палітыкі ў частцы адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі паміж краінамі — членамі Сусветнага паштовага саюза. У прыватнасці, Пратаколам прадугледжваецца карэкціроўка мінімальных гранічных тарыфных ставак канцавых выдаткаў, а таксама магчымасць самастойнага ўстанаўлення краінамі — членамі Сусветнага паштовага саюза з 1 студзеня 2021 года тарыфаў за ўваходныя адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі ў выглядзе дробных пакетаў.

Ратыфікацыя Пратакола дазволіць Рэспубліцы Беларусь і ў далейшым забяспечваць эфектыўнае ўзаемадзеянне ў галіне паштовай сувязі з краінамі — членамі Сусветнага паштовага саюза.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 07.02.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказны дэпутат: Карась Дзяніс Мікалаевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Бяразоўская Юлія Ігараўна —  саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі  

 


Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме