Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Гарантыйнага пагаднення (праект «Пашырэнне доступу да фінансавання мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь») паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 7220
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

7 снежня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Гарантыйнага пагаднення (праект «Пашырэнне доступу да фінансавання мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь») паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця». Праект Закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 5 снежня 2017 года.

Гарантыйнае пагадненне (праект «Пашырэнне доступу да фінансавання мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь») паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця (далей — Гарантыйнае пагадненне) падпісана 12 кастрычніка 2017 года ў г. Вашынгтоне.

Артыкулам 2 Гарантыйнага пагаднення прадугледжана, што Рэспубліка Беларусь безумоўна гарантуе належнае і своечасовае пагашэнне ўсіх плацяжоў па пазыцы, якія падлягаюць выплаце ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» у адпаведнасці з Пагадненнем аб пазыцы паміж ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця (Праект «Пашырэнне доступу да фінансавання мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь»). У адпаведнасці з Пагадненнем аб пазыцы Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця плануе выдзеліць 60 мільёнаў долараў ЗША для мэт рэалізацыі праекту «Пашырэнне доступу да фінансавання мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь». Пазыка прадастаўляецца на тэрмін да 31 снежня 2022 года.

Фінансаванне за кошт прыцягнутых сродкаў дазволіць пашырыць доступ да фінансавых рэсурсаў суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і павялічыць аб’ёмы вытворчасці тавараў (работ, паслуг), у тым ліку выпуск экспартаарыентаванай, імпартазамяшчальнай і энергазберагальнай прадукцыі. Што ў сваю чаргу будзе садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці эканомікі, забеспячэнню сацыяльна-эканамічнага дабрабыту малых гарадоў.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 05.12.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Адказны дэпутат: Васількоў Мікалай Андрэевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Сініцкая Наталля Сцяпанаўна ― галоўны саветнік ддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.
Адно чытанне
Усе законапраекты