Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб міжнародным парадку спагнання аліментаў на дзяцей і іншых формаў утрымання сям'і»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 7242
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

14 снежня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб міжнародным парадку спагнання аліментаў на дзяцей і іншых формаў утрымання сям'і», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

15 сакавіка 2017 года ў г. Гаага была падпісана Канвенцыя аб міжнародным парадку спагнання аліментаў на дзяцей і іншых формаў утрымання сям'і, прынятая Гаагскай канферэнцыяй па міжнароднаму прыватнаму праву 23 лістапада 2007 года (далей – Канвенцыя).

Мэтай Канвенцыі з'яўляецца стварэнне адзінага спрошчанага і эфектыўнага міжнароднага механізму, які дазволіць разглядаць справы аб спагнанні аліментаў за мяжой хутчэй і з меншымі выдаткамі.

Улічваючы перавагі Канвенцыі (універсальнасць, даступнасць, прастата прымянення, аператыўны разгляд просьбаў, больш развіты механізм узаемадзеяння цэнтральных органаў і аптымізацыя выдаткаў), было прынята рашэнне аб яе падпісанні Рэспублікай Беларусь.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 06.12.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
Адказны дэпутат: Ждановіч Павел Леанідавіч
Адказны работнік Сакратарыята:

Марыскін Алег Аляксандравіч ― галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

 


Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме