Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Канвенцыі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб перадачы выканання пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2408
Апісанне законапраекта

25 чэрвеня 2020 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Канвенцыі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб перадачы выканання пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі», які быў унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах выказвання згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе Канвенцыі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб перадачы выканання пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі (далей — Канвенцыя), падпісанай у г. Ашхабадзе 11 кастрычніка 2019 года і нацэленай на ўдасканаленне міжнароднага супрацоўніцтва пры перадачы асуджаных для выканання пакаранняў у дзяржавы іх грамадзянства.

Канвенцыя рэгулюе адносіны дзяржаў — удзельніц Канвенцыі па выкананні пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі, і (або) прымяненні мер крымінальна-прававога характару, прызначаных судом дзяржавы прызначэння ў дачыненні да грамалзяніна дзяржавы вынання пакарання.

Палажэнні Канвенцыі прымяняюцца ў дачыненні да судовых рашэнняў (прыгавораў), на падставе якіх прызначаны пакаранні, не звязаныя з пазбаўленнем волі, і (або) ужыты меры крымінальна-правввога характару, якія ўступілі ў законную сілу.

Канвенцыя не ўжываецца да пытанняў, звязаных з выкананнем судовых рашэнняў аб устанаўленні прмусовых мер медыцынскага характару, прыгавораў, у адпаведнасці з якімі ў якасці пакарання вызначаны штраф ці іншае пакаранне маёмаснага характару, а таксама канфіскацыя.

У Канвенцыі ўніфікаваны паняційны апарат, вызначаны напрамкі і формы ўзаемнага супрацоўніцтва кампетэнтных органаў дагаворных бакоў, вызначаны ўмовы, пры наяўнасці якіх магчыма перадача выканання пакарання ў адносінах да асобы, асуджанай да пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі.

Прыняцце праекта Закона будзе спрыяць развіццю і ўмацаванню добрасуседскіх, партнёрскіх узаемаадносін паміж дзяржавамі — удзельніцамі СНД, а таксама ўмацоўваць узаемнае супрацоўніцтва ў галіне крымінальнага правасуддзя на аснове прынцыпаў павагі дзяржаўнага суверэнітэту і неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржавы.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па нацыянальнай бяспецы

Адказны дэпутат: Ленчэўская Марына Аляксандраўна


Адказны работнік Сакратарыята: Русак Таццяна Вілораўна—саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 26.05.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме