Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Канвенцыі паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Іспанія аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджання ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы і капітал»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6917
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

7 снежня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Канвенцыі паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Іспанія аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджання ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы і капітал», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў 23 лістапада 2017 года па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Канвенцыя падпісана 14 чэрвеня 2017 года ў г. Мадрыдзе і яе дзеянне накіравана на ўрэгуляванне падатковых узаемаадносін паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Іспанія, размеркаванне права падаткаабкладання азначаных відаў даходаў і маёмасці, выключэнне двайнога падаткаабкладання, недапушчэнне падатковай дыскрымінацыі, абмен інфармацыяй паміж падатковымі службамі з мэтай прадухілення падатковых парушэнняў.

Канвенцыяй вызначаны асобы, да якіх яна ўжываецца, віды падаткаў на даходы і капітал, на якія распаўсюджваюцца яе палажэнні.

Адным з важных палажэнняў з’яўляецца ўвядзенне працэдуры ўзаемнага пагаднення дагаворных дзяржаў, якая дазволіць кампетэнтным органам па ўзаемнай згодзе вырашыць пытанні, якія ўзнікаюць пры тлумачэнні або прымяненні Канвенцыі, а таксама кансультавацца ў мэтах устранення двайнога падаткаабкладання ў выпадках, якiя не прадугледжаны Канвенцыяй.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 23.11.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па працы і сацыяльных пытаннях
Адказны дэпутат: Дашко Анатолій Міхайлавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Атрушкевіч Алена Анатольеўна – галоўны саветнік адзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па працы і сацыяльных пытаннях
Адно чытанне
Усе законапраекты