Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Канвенцыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі аб ліквідацыі двайнога падаткаабкладання ў дачыненні падаткаў на даходы і капітал і прадухіленні ўхілення ад выплаты падаткаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1693
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

19 красавіка 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Канвенцыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі аб ліквідацыі двайнога падаткаабкладання ў дачыненнi да падаткаў на даходы і капітал і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў». Праект Закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 26 сакавіка 2018 года.

Канвенцыя паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі аб ліквідацыі двайнога падаткаабкладання ў дачыненнi да падаткаў на даходы і капітал і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў (далей — Канвенцыя) падпісана 26 верасня 2017 года ў г. Мінску.

Асноўнымі задачамі Канвенцыі з’яўляюцца: размеркаванне права падаткаабкладання паміж двума дагаворнымі Бакамi; ліквідацыя двайнога падаткаабкладання; абмен інфармацыяй паміж падатковымі службамі.

У адпаведнасці з артыкулам 2 Канвенцыі да падаткаў, на якія распаўсюджваецца яе дзеянне, аднесены:

у Рэспубліцы Беларусь — падатак на даходы, падатак на прыбытак, падаходны падатак з фізічных асоб і падатак на нерухомасць;

у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі — падатак на даходы, карпаратыўны падатак і падатак на прырост кошту капіталу.

У артыкуле 5 Канвенцыі агавораны асаблівасці прызнання той ці іншай дзейнасці пастаянным прадстаўніцтвам. У прыватнасці, будаўнічая пляцоўка, будаўнiчы, мантажны або зборачны аб’ект або звязаная з iмі наглядная дзейнасць у адпаведнасці з Канвенцыяй будуць прызнавацца пастаянным прадстаўнiцтвам, калi яны iснуюць на працягу перыяду, якi перавышае 12 месяцаў.

Усталяваны парадак ажыццяўлення падатковымі органамі кожнага з Бакоў заліку падаткаў на даходы (прыбытак) і падатку на маёмасць у мэтах выключэння двайнога падаткаабкладання.

Таксама вызначана працэдура абмену інфармацыяй паміж кампетэнтнымі органамі Бакоў у мэтах прадухілення падатковых парушэнняў.

Ратыфікацыя Канвенцыі будзе садзейнічаць прыцягненню інвестыцый у нашу рэспубліку і далейшаму развіццю эканамічных адносін паміж краінамі на ўзаемавыгадных умовах.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 23.03.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Адказны работнік Сакратарыята: Сініцкая Наталля Сцяпанаўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме