Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Крэдытнага пагаднення (Праект па цвёрдых адходах у Пухавічах) паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6895
Апісанне законапраекта

6 снежня 2018 годапрыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Крэдытнага пагаднення (Праект па цвёрдых адходах у Пухавічах) паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць падпісанае ў г. Мінску 7 чэрвеня 2018 года Крэдытнае пагадненне (Праект па цвёрдых адходах у Пухавічах) паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў адпаведнасці з названым Крэдытным пагадненнем прадастаўляе Рэспубліцы Беларусь крэдыт на суму 5 млн. еўра для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Праект па цвёрдых адходах у Пухавічах», згодна з якім запланавана будаўніцтва новага санітарнага палігона для адходаў і ўдасканаленне сістэм збору адходаў для Пухавіцкага і Чэрвеньскага раёнаў.

Прадугледжваецца таксама прадстаўленне грантавых сродкаў у памеры 2 млн. еўра Фондам Усходнееўрапейскага партнёрства па пытаннях энергаэфектыўнасці і экалогіі.

У якасці гранта на садзейнічанне ў рэалізацыі названага інвестыцыйнага праекта Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця забяспечыць прыцягненне 1 011 000 еўра, якія будуць выдаткоўвацца непасрэдна Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця.

Тэрмін крэдыту — 15 гадоў, з іх ільготны перыяд — 3 гады.

Выплата доўгу па крэдыту будзе ажыццяўляцца 24 роўнымі часткамі раз у паўгода, а менавіта — 25 сакавіка і 25 верасня кожнага года, з захаваннем умоў, прадугледжаных артыкулам II Крэдытнага пагаднення.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па аграрнай палітыцы

Адказны дэпутат: Мірош Віктар Вікенцьевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Цвяткова Таццяна Мікалаеўна  галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 27.11.2018
Сесія: Пятая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by