Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Крэдытнага пагаднення (Праект рэканструкцыі «Аўтамабільная дарога Р-80 Слабада — Паперня, км 0,000 — км 14,770», уключаючы распрацоўку напрамкаў удасканалення сістэмы кіравання дарожнай гаспадаркай) паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5302
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

2 кастрычніка 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Крэдытнага пагаднення (Праект рэканструкцыі «Аўтамабільная дарога Р-80 Слабада — Паперня, км 0,000 — км 14,770», уключаючы распрацоўку напрамкаў удасканалення сістэмы кіравання дарожнай гаспадаркай) паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця».

Гэта Крэдытнае пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця было падпісана 27 сакавіка 2018 года ў горадзе Лондане.

Прыцягненне ў рамках дасягнутых дамоўленасцей пазыкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў памеры 42 450 000 еўра дасць магчымасць выканаць рэканструкцыю ўчастка аўтадарогі Р-80 Слабада — Паперня працягласцю 14,77 км. Пасля заканчэння рэканструкцыі гэта траса павінна адпавядаць I катэгорыі аўтамабільных дарог, што будзе з'яўляцца завяршальным этапам будаўніцтва Другой кальцавой аўтамабільнай дарогі вакол г. Мінска.

Разам з гэтым Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця выказаў згоду на прадастаўленне фінансавай дапамогі за кошт сродкаў фондаў тэхнічнага супрацоўніцтва, прадастаўленых донарамі, у выглядзе грантаў у памеры да 500 000 еўра. Гэтыя сродкі выдзяляюцца для аказання дапамогі на распрацоўку напрамкаў удасканалення сістэмы кіравання дарожнай гаспадаркай. Мяркуецца правесці аналіз структуры кіравання і распрацаваць План мерапрыемстваў па ўдасканаленні структуры кіравання дарожнай гаспадаркай.

Практычная рэалізацыя Пагаднення дасць магчымасць удасканаліць работу дарожнага сектара Рэспублікі Беларусь, рэалізаваць канкрэтныя меры па мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 11.09.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па эканамічнай палітыцы
Адказны дэпутат: Качына Леанід Іванавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Афанасьеў Ян Віктаравіч — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па эканамічнай палітыцы

Нікалаева Наталля Валер'еўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па эканамічнай палітыцы


Адно чытанне
Усе законапраекты