Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Крэдытнага пагаднення (Праграма па водным сектары ў Рэспубліцы Беларусь, 2-гі этап) паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця»

Уваходны нумар: 3145
Апісанне законапраекта

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Крэдытнага пагаднення (Праграма па водным сектары ў Рэспубліцы Беларусь, 2-й этап) паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 25 мая 2017 года Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, прыняты 13 чэрвеня 2017 года.

Крэдытнае пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (далей — Пагадненне) было падпісана 24 кастрычніка 2016 года ў г. Лондане на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2016 г. № 382.

У адпаведнасці з Пагадненнем Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прадастаўляе Рэспубліцы Беларусь пазыку ў памеры 21 млн. еўра. Інвестыцыйным праектам «Праграма па водным сектары ў Рэспубліцы Беларусь, 2-й этап» прадугледжаны мадэрнізацыя сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення, зніжэнне нагрузкі на навакольнае асяроддзе, звязанай з адвядзеннем сцёкавых вод гарадоў Ліды, Оршы і Полацка. Сродкі пазыкі прадастаўляюцца трыма траншамі тэрмінам на 15 гадоў.

Задачы «Праграмы па водным сектары ў Рэспубліцы Беларусь, 2-й этап» разглядаюцца як першачарговыя ў шэрагу праграмных дакументаў і нарматыўных прававых актаў, такіх як «Водная стратэгія Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 года», «Стратэгія ў галіне аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2025 года» і іншых.

Ратыфікацыя Пагаднення дасць магчымасць забяспечыць уступленне ў сілу яго ўмоў і палажэнняў, прыступіць да практычнай рэалізацыі праектаў, прапанаваных да фінансавання за кошт крэдытных сродкаў.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце

Адказны дэпутат: Пісанік Леанід Фёдаравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Кіеня Наталія Мікалаеўна – саветнік-кансультант аддзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 25.05.2017
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by