Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Намібія аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2609
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

17 мая 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Намібія аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Кіраўніка дзяржавы.

Мемарандум паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Намібія аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю падпісаны ў г. Віндхуку 1 лістапада 2017 года (далей — Мемарандум).

Мемарандумам вызначана, што Бакі будуць супрацоўнічаць праз свае кампетэнтныя органы ў адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі дагаворамі сваіх дзяржаў у барацьбе са злачынствамі, якія былі або могуць быць здзейснены на тэрыторыях дзяржаў Бакоў або з удзелам грамадзян дзяржаў Бакоў.

Супрацоўніцтва кампетэнтных органаў дзяржаў Бакоў маецца на ўвазе ў форме выканання запытаў аб правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, абмену аператыўнай, даведачнай, крыміналістычнай і іншай інфармацыяй, выяўлення арганізаваных злачынных груп і некаторых асоб, якія займаюцца злачыннай дзейнасцю, прыняцця мер па ліквідацыі асноўных крыніц паступлення наркотыкаў у незаконны абарот, аказання садзейнічання ў выяўленні даходаў, атрыманых злачынным шляхам, а таксама аказанне садзейнічання ў падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў.

Такім чынам, Мемарандум развівае міжнароднае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Намібія ў барацьбе са злачыннасцю.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 28.04.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Вабішчэвіч Пётр Андрэевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Кісялёва Марына Аляксандраўна – саветнік-кансультант адзела па падрыхтоўцы заканапрактаў і ўзаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах
Адно чытанне
Усе законапраекты