Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 714
Апісанне законапраекта

15 сакавіка 2022 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў» (далей — праект Закона), якім прадугледжваецца ратыфікацыя:

Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб падаўжэнні тэрміну дзеяння Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку выкарыстання і ўтрымання радыёстанцыі Вілейка, размешчанай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб падаўжэнні тэрміну дзеяння Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку завяршэння будаўніцтва, выкарыстання і ўтрымання вузла Баранавічы сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе, размешчанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах выражэння згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе адпаведных міжнародных дагавораў, падпісаных у г. Маскве 20 кастрычніка 2021 года.

Магчымасць заключэння такіх дагавораў прадугледжана Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку выкарыстання і ўтрымання радыёстанцыі Вілейка, размешчанай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 6 студзеня 1995 года і Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку завяршэння будаўніцтва, выкарыстання і ўтрымання вузла Баранавічы сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе, размешчанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 6 студзеня 1995 года.

Дадзенымі міжнароднымі дагаварамі вызначаюцца прававыя падставы размяшчэння расейскіх вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Пагадненнямі прадугледжана, што яны застаюцца ў сіле на працягу 25 гадоў з моманту ўступлення ў сілу. Тэрмін іх дзеяння можа быць прадоўжаны па пісьмовай дамоўленасці бакоў.

Бакамі пагадненняў была дасягнута дамоўленасць аб падаўжэнні тэрміну іх дзеяння на 25-гадовы перыяд шляхам заключэння пратаколаў.

Пратаколы часова прымяняюцца з даты іх падпісання і ўступаюць у сілу з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні бакамі ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для іх уступлення ў сілу, і распаўсюджваюць сваё дзеянне на праваадносіны, якія ўзніклі з даты заканчэння першапачатковага тэрміну дзеяння Пагаднення.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па міжнародных справах

Адказны дэпутат: Дзік Сяргей Канстанцінавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Кісель Марына Яўстафьеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 16.02.2022

2. Падрыхтоўка да аднаго чытання

3. Адно чытанне
Статус: Прыняты ў адным чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by