Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў у рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4318
Апісанне законапраекта

2 кастрычніка 2019 года  Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняла праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў у рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Кіраўніка дзяржавы.

Праектам Закона прадугледжваецца ратыфікацыя Другога пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб калектыўнай бяспецы ад 15 мая 1992 года, Другога пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб прававым статусе Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 7 кастрычніка 2002 года, Другога пратакола аб унясенні змяненняў у Статут Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 7 кастрычніка 2002 года, Трэцяга пратакола аб унясенні змяненняў у Статут Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 7 кастрычніка 2002 года, якія былі падпісаны на сесіі Савета калектыўнай бяспекі 8 лістапада 2018 года ў г. Астане.

Другі пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб калектыўнай бяспецы ад 15 мая 1992 года і Другі пратакол аб унясенні змяненняў у Статут Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 7 кастрычніка 2002 года былі распрацаваны па ініцыятыве армянскага боку ў сувязі з канстытуцыйнымі зменамі ў гэтай краіне, якія адбыліся ў 2018 годзе.

Паколькі Урад Арменіі заканадаўча надзелены паўнамоцтвамі па кіраўніцтве Узброенымі Сіламі, а Прэм’ер-міністр Арменіі ў якасці Вярхоўнага Галоўнакамандуючага мае права прымаць рашэнне аб іх прымяненні, у артыкулы 3 і 6 Дагавора аб калектыўнай бяспецы і ў артыкул 13 Статута АДКБ былі ўнесены адпаведныя змяненні, якія прадугледжваюць, што Савет калектыўнай бяспекі складаецца з кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц або кіраўнікоў урадаў дзяржаў-удзельніц, калi ў адпаведнасцi з заканадаўствам сваёй дзяржавы яны надзелены паўнамоцтвамі прымаць рашэнні па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю Савета.

Другі пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб прававым статусе Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 7 кастрычніка 2002 года накіраваны на прывядзенне тэрміналогіі ў адпаведнасць з прынятай рэдакцыяй Статута АДКБ, а таксама на ўдакладненне артыкула 11 Пагаднення, у адпаведнасці з новай рэдакцыяй якога Генеральны сакратар, намеснікі генеральнага сакратара, члены іх сем’яў, якія пражываюць разам з імі, калі не з’яўляюцца грамадзянамі дзяржавы знаходжання, карыстаюцца прывілеямі і імунітэтамі ў аб’ёме, прадугледжаным Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года для дыпламатычнага агента і членаў яго сям’і.

Трэці пратакол аб унясенні змяненняў у Статут АДКБ прадугледжвае ўнясенне змяненняў у главу VII Статута АДКБ у сувязі з прававым афармленнем статусаў Назіральніка пры АДКБ і Партнёра АДКБ.

Палажэннямі Пратакола прадугледжваецца, што дзяржавы, якія не з’яўляюцца членамі АДКБ, а таксама міжнародныя арганізацыі, зацікаўленыя ў вывучэнні адкрытай нарматыўна-прававой базы, вопыту і практыкі дзейнасці АДКБ без прыняцця абавязацельстваў аб удзеле ў практычных мерапрыемствах Арганізацыі, могуць атрымаць статус Назіральніка пры АДКБ. У сваю чаргу, дзяржавы, якія не з’яўляюцца членамі АДКБ, а таксама міжнародныя арганізацыі, што падзяляюць мэты і прынцыпы АДКБ, жадаючыя ўстанавіць і развіваць з АДКБ адносіны ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галінах, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс, з прыняццем абавязацельстваў па ўдзеле ў практычных мерапрыемствах АДКБ могуць атрымаць статус Партнёра АДКБ.

Паколькі названыя пратаколы з’яўляюцца папраўкамі да міжнародных дагавораў, згода на абавязковасць якіх для Рэспублікі Беларусь была выказана шляхам ратыфікацыі, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь» гэтыя пратаколы таксама падлягаюць ратыфікацыі.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па міжнародных справах

Адказны дэпутат: Пацэвіч Сяргей Лявонцьевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Паўловіч Галіна Зянонаўна -- загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па міжнародных справах
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 13.08.2019
Сесія: Семая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by