Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках міжнароднай перавозкі, якія перамяшчаюцца праз мытныя межы Еўразійскага эканамічнага саюза і Кітайскай Народнай Рэспублікі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 17
Апісанне законапраекта

16 красавіка 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках міжнароднай перавозкі, якія перамяшчаюцца праз мытныя межы Еўразійскага эканамічнага саюза і Кітайскай Народнай Рэспублікі».

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пагадненне аб абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках міжнароднай перавозкі, якія перамяшчаюцца праз мытныя межы Еўразійскага эканамічнага саюза і Кітайскай Народнай Рэспублікі (далей — Пагадненне), якое было падпісана ў г. Санкт-Пецярбургу 6 чэрвеня 2019 года ў мэтах стварэння прававой асновы для арганізацыі супрацоўніцтва бакоў па абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках міжнароднай перавозкі, якія перамяшчаюцца праз мытныя межы Еўразійскага эканамічнага саюза (далей — ЕАЭС) і Кітайскай Народнай Рэспублікі (далей — КНР).

Пагадненне вызначае парадак узаемадзеяння цэнтральных мытных органаў ЕАЭС і Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР пры абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках, якія перамяшчаюцца паміж дзяржавамі — членамі ЕАЭС і КНР, а таксама транзітам праз іх тэрыторыі, склад такой інфармацыі і ўмовы яе выкарыстання.

У межах рэалізацыі Пагаднення бакі ажыццяўляюць абмен інфармацыяй аб таварах, якія перамяшчаюцца праз мытныя межы ЕАЭС і КНР на аўтамабільным, чыгуначным, паветраным, водным (марскім і рачным) відах транспарту, і транспартных сродках міжнароднай перавозкі.

Пагадненнем прадугледжана, што абмен інфармацыяй ажыццяўляецца паэтапна па меры дасягнення бакамі тэхнічнай гатоўнасці ў адпаведнасці з асобнымі пратаколамі, заключанымі паміж цэнтральнымі мытнымі органамі дзяржаў — членаў ЕАЭС, якія ажыццяўляюць на падставе заканадаўства сваiх дзяржаў функцыі па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, нарматыўных актаў у галіне мытнай справы, а таксама функцыі па кантролі і наглядзе ў галіне мытнай справы, і Галоўным мытным ўпраўленнем КНР.

У адпаведнасці з артыкулам 6 Пагаднення інфармацыя, атрыманая ў рамках гэтага міжнароднага дагавора, з’яўляецца канфідэнцыяльнай. Бакі дамовіліся, што абмяжуюць доступ трэціх асоб да такой інфармацыі, а таксама прымуць меры па недапушчэнні яе некантралюемага распаўсюджвання.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па міжнародных справах

Адказны дэпутат: Папко Павел Іванавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Кісель Марына Евстафьевна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 03.01.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by