Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб абмене інфармацыяй, неабходнай для вызначэння і кантролю мытнага кошту тавараў у дзяржавах – удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2895
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

7 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб абмене інфармацыяй, неабходнай для вызначэння і кантролю мытнага кошту тавараў у дзяржавах – удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў».

Згодна з палажэннямі Пагаднення ўпаўнаважаныя органы, адказныя за яго рэалізацыю і вызначаныя Бакамі, будуць ажыццяўляць рэгулярны абмен інфармацыяй аб заканадаўчых iiншых нарматыўных прававых актах сваіх дзяржаў, а таксама даведнікамі і класіфікатарамі, што выкарыстоўваюцца пры запаўненні экспартнай дэкларацыі, і іншымі дакументамі і звесткамі, якія тычацца вызначэння і кантролю мытнага кошту тавараў.

Пагадненнем таксама прадугледжана прадастаўленне ўпаўнаважанымі органамі адзін аднаму на рэгулярнай аснове ўзгодненага складу звестак з баз дадзеных электронных копій экспартных дэкларацый, аформленых пры вывазе тавараў на мытную тэрыторыю іншай дзяржавы, за выключэннем інфармацыі, якая адносіцца да звестак, што складаюць дзяржаўную тайну/сакрэты, а таксама інфармацыі, якая адносіцца да персанальных дадзеных, у адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаў –удзельніц гэтага Пагаднення.

Інфармацыя, атрыманая ўпаўнаважанымі органамі Бакоў, будзе насіць канфідэнцыйны характар і выкарыстоўвацца выключна ў мытных мэтах. Пагадненне змяшчае дадатак, у якім вызначаецца склад звестак для абмену інфармацыяй, неабходнай для вызначэння і кантролю мытнага кошту тавараў у дзяржавах –удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Пры гэтым склад звестак для абмену інфармацыяй, неабходнай для вызначэння і кантролю мытнага кошту тавараў, указаных у Дадатку да гэтага Пагаднення, можа быць дапоўнены або скарочаны па ўзаемнай згодзе ўпаўнаважаных органаў Бакоў.

Рэалізацыя пагаднення будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці ўзаемадзеяння мытных службаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і ўпарадкаванню інфармацыйна-метадычнай базы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы абмену інфармацыяй, неабходнай для вызначэння і кантролю мытнага кошту тавараў.
Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 11.05.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па міжнародных справах
Адказны дэпутат: Корж Іван Аляксеевіч
Адно чытанне
Усе законапраекты