Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб абмене інфармацыяй у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сферы барацьбы з тэрарызмам і іншымі гвалтоўнымі праявамі экстрэмізму, а таксама іх фінансаваннем»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3582
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

14 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб абмене інфармацыяй у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сферы барацьбы з тэрарызмам і іншымі гвалтоўнымі праявамі экстрэмізму, а таксама іх фінансаваннем» (далей – Пагадненне), унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Гэта Пагадненне падпісана 3 лістапада 2017 года ў г. Ташкенце.

У адпаведнасці з артыкулам 4 Пагаднення бакі абавязуюцца забяспечваць:

абмен інфармацыяй на бязвыплатнай аснове ва ўстаноўленым Пагадненнем парадку;

выкананне прававога рэжыму інфармацыйных сістэм;

абарону сакрэтнай інфармацыі, якая выкарыстоўваецца ў працэсе абмену інфармацыяй, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам дзяржаў-бакоў, а таксама міжнароднымі дагаворамі.

У адпаведнасці з артыкулам 5 Пагаднення законапраектам вызначаны кампетэнтныя органы Рэспублікі Беларусь, адказныя за абмен інфармацыяй у рамках Пагаднення: Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Служба бяспекi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь.

Артыкулам 8 Пагаднення вызначаны патрабаванні да запыту на атрыманне інфармацыі, тэрміны яго выканання, а таксама прычыны, па якіх у выкананні запыту можа быць адмоўлена.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 07.06.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Адказны дэпутат: Кавалька Адам Дзмітрыевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Дабрыян Уладзімір Пятровіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Адно чытанне
Усе законапраекты