Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3203
Апісанне законапраекта

7 чэрвеня 2018 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прапаноўваецца ратыфікаваць Пагадненне аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, якое падпісана ў г. Алматы 2 лютага 2018 года (далей — Пагадненне).

Пагадненне забяспечвае законны абарот тавараў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (далей — Саюз), абарону правоў спажыўцоў і папярэджванне дзеянняў, якія ўводзяць іх у зман.

Пагадненнем, у прыватнасці, прадугледжваецца:

надзяленне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (далей — Савет Камісіі) паўнамоцтвамі на прыняцце рашэння аб увядзенні маркіроўкі тавараў на падставе прадстаўленых у Еўразійскую эканамічную камісію дзяржавамі-членамі прапаноў (з абгрунтаваннем), аналіза мэтазгоднасці ўвядзення маркіроўкі тавараў, інфармацыі пра ўплыў увядзення маркіроўкі на ўмовы вядзення бізнеса і інш.;

забарона на захоўванне, транспартаванне, набыццё і рэалізацыю (продаж) на тэрыторыях дзяржаў-членаў немаркіраваных тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы;

надзяленне Савета Камісіі паўнамоцтвамі зацвярджаць пералік тавараў з указаннем іх кодаў у адпаведнасці з адзінай Таварнай наменклатурай знешнеэканамічнай дзейнасці Саюза і адначасова вызначаць сродкі ідэнтыфікацыі, іх характарыстыкі, парадак іх генерацыі, склад і структуру інфармацыі, якая павінна ўтрымлівацца ў сродках ідэнтыфікацыі, дату ўвядзення і парадак маркіроўкі тавараў, фармат, склад і структуру звестак аб маркіраваных таварах, што перадаюцца паміж кампетэнтнымі органамі дзяржаў-членаў Саюза і Еўразійскай эканамічнай камісіяй;

надзяленне дзяржаў-членаў Саюза ў адзначаны Пагадненнем тэрмін паўнамоцтвамі па вызначэнні парадку ўліку сродкаў ідэнтыфікацыі і іншых патрабаванняў і ўмоў увядзення маркіроўкі тавараў;

ўвядзенне для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць увоз на мытную тэрыторыю Саюза і (або) вытворчасць тавараў, абавязку па маркіроўцы тавараў, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб увядзенні маркіроўкі, сродкамі ідэнтыфікацыі;

абавязак для кампетэнтных (упаўнаважаных) органаў дзяржаў-членаў Саюза разам з іншымі кантралюючымі і (або) праваахоўнымі органамі ажыццяўляць кантроль за абаротам тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы, у адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаў-членаў.

Таксама вызначана, што з даты ўступлення ў сілу Пагаднення яго палажэннi распаўсюджваюцца на маркіроўку тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі па пэўнай таварнай пазіцыі («Прадметы адзення, прыналежнасці да адзення і іншыя вырабы, з натуральнага футра»).

Артыкулам 2 праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе» кампетэнтным (ўпаўнаважаным) органам Рэспублікі Беларусь па маркіроўцы тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі па вышэйназванай таварнай пазіцыі вызначана Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па аграрнай палітыцы

Адказны дэпутат: Чэкан Святлана Уладзіславаўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Цвяткова Таццяна Мікалаеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 23.05.2018
Сесія: Чацвёртая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by