Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб мерах, накіраваных на ўніфікацыю правядзення селекцыйна-племянной работы з сельскагаспадарчымі жывёламі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1925
Апісанне законапраекта

4 чэрвеня 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб мерах, накіраваных на ўніфікацыю правядзення селекцыйна-племянной работы з сельскагаспадарчымі жывёламі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект распрацаваны ў мэтах ратыфікацыі Пагаднення аб мерах, накіраваных на ўніфікацыю правядзення селекцыйна-племянной работы з сельскагаспадарчымі жывёламі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, якое ўстанаўлівае правілы рэалізацыі ўзгодненай (скаардынаванай) аграпрамысловай палітыкі і рэгулюе правядзенне селекцыйна-племянной работы з сельскагаспадарчымі жывёламі на тэрыторыі дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Пагадненнем вызначаецца неабходнасць прымянення адзіных патрабаванняў пры правядзенні апрабацыі створаных новых тыпаў, ліній (парод) і кросаў сельскагаспадарчых жывёл, правядзенні малекулярнай генетычнай экспертызы племянной прадукцыі, вызначэнні пароды племянных жывёл, атрыманых пры выкарыстанні роднасных парод, а таксама пры ацэнцы племянной каштоўнасці, якія ажыццяўляюцца ў парадку і па методыцы, зацверджаных Еўразійскай эканамічнай камісіяй.

Рэалізацыя яго палажэнняў будзе спрыяць прадукцыйнасці сельскагаспадарчых жывёл у залежнасці ад выкарыстання племянных жывёл і нарошчванню аб’ёмаў вытворчасці канкурэнтаздольнай сельскагаспадарчай прадукцыі.

 


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па аграрнай палітыцы

Адказны дэпутат: Палякова Ірына Міхайлаўна


Адказны работнік Сакратарыята: Трафімава Таццяна Анатольеўна —вядучы спецыяліст аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 23.04.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме