Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб механізме празлежвальнасці тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5752
Апісанне законапраекта

19 лістапада 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб механізме празлежвальнасці тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У мэтах фарміравання адзінага рынку тавараў, паслуг, капіталу і працоўных рэсурсаў у рамках ЕАЭС Кіраўнікамі дзяржаў — членаў ЕАЭС падпісана Пагадненне аб механізме празлежвальнасці тавараў

(далей — Пагадненне).

Асноўнымі задачамі Пагадненні з’яўляюцца:

стварэнне ўмоў, якія выключаюць выкарыстанне розных схем ухілення ад выплаты мытных і падатковых выплат;

пацвярджэнне законнасці абароту тавараў пры іх перамяшчэнні з тэрыторыі адной дзяржавы-члена ЕАЭС на тэрыторыю другой дзяржавы-члена ЕАЭС;

забеспячэнне кантролю за аперацыямі, звязанымі з абаротам тавараў.

У рамках рэалізацыі Пагаднення ў рэспубліцы будзе створана нацыянальная сістэма забеспячэння празлежвальнасці тавараў на базе электронных таварна-транспартных і таварных накладных суб’ектаў гаспадарання.

Ратыфікацыя Пагаднення аб укараненні сістэмы празлежвальнасці тавараў будзе дапамагаць павышэнню канкурэнтаздольнасці добрасумленных суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку пры экспарце тавараў на рынак дзяржаў-членаў ЕАЭС.

Пагадненне накіравана на абарону эканамічных інтарэсаў рэспублікі і развіццё добрасумленнай канкурэнцыі, павышэнне празрыстасці абароту тавараў.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па бюджэце і фінансах

Адказны дэпутат: Сайганава Таццяна Іванаўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Давідовіч Наталля Віктараўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 24.10.2019
Сесія: Семая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by