Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб міжнародных дагаворах Еўразійскага эканамічнага саюза з трэцімі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі або міжнароднымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 7604
Апісанне законапраекта

2 красавіка 2019 года Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняла праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб міжнародных дагаворах Еўразійскага эканамічнага саюза з трэцімі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі або міжнароднымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне аб міжнародных дагаворах Еўразійскага эканамічнага саюза з трэцімі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі або міжнароднымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі (далей — Пагадненне) было падпісана прэзідэнтамі дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза 14 мая 2018 года ў г. Сочы і накіравана на далейшае ўмацаванне ўзаемавыгаднага і раўнапраўнага эканамічнага супрацоўніцтва з трэцімі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі або міжнароднымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі.

Пагадненне рэгулюе працэдурныя пытанні заключэння міжнародных дагавораў з трэцімі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі або міжнароднымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі. Структурна яно складаецца з шасці раздзелаў, у якіх вызначаюцца парадак унясення прапаноў аб заключэнні міжнароднага дагавора, стварэння і дзейнасці сумеснай даследчай групы ў выпадку неабходнасці дадатковага вывучэння прапановы аб заключэнні міжнароднага дагавора, правядзення перамоў аб заключэнні міжнароднага дагавора, падпісання і ўступлення ў сілу міжнароднага дагавора, а таксама прыпынення і спынення яго дзеяння.

У прыватнасці, артыкулам 10 Пагаднення прадугледжваецца, што падпісанне міжнароднага дагавора ад імя Еўразійскага эканамічнага саюзу ажыццяўляецца на падставе рашэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета пасля выканання дзяржавамі-членамі ў дачыненні да праекта міжнароднага дагавору адпаведных унутрыдзяржаўных працэдур. Пры гэтым Вышэйшы Еўразійскі эканамічных савет вызначае асобу органа ЕАЭС, упаўнаважаную на падпісанне міжнароднага дагавору ад імя ЕАЭС, у частцы, аднесенай да кампетэнцыі ЕАЭС.

Падпісанне міжнароднага дагавора ажыццяўляецца дзяржавамі-членамі і ЕАЭС, за выключэннем выпадку прыняцця Вышэйшым Еўразійскім эканамічным саветам рашэння аб іншым фармаце падпісання міжнароднага дагавору.

Пры падпісанні міжнароднага дагавора і (або) выказванні згоды на абавязковасць міжнароднага дагавора ЕАЭС можа зрабіць агаворку, калі іншае не прадугледжана палажэннямі самога міжнароднага дагавора ці іншымі нормамі міжнароднага права. Рашэнне аб агаворке ад імя ЕАЭС прымаецца Вышэйшым Еўразійскім эканамічным саветам адначасова з прыняццем рашэння аб падпісанні і (або) выказванні згоды ЕАЭС на абавязковасць для яго міжнароднага дагавора.

У адпаведнасці з артыкулам 24 Пагаднення яно падлягае ратыфiкацыi i ўступае ў сілу з даты атрымання дэпазітарыем па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб яго ратыфікацыі дзяржавамі-членамі.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па міжнародных справах

Адказны дэпутат: Корж Іван Аляксеевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Паўловіч Галіна Зеноновна — загадчык аддзела  па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах

 

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 28.12.2018
Сесія: Шостая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by