Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб парадку добраахвотнага ўзгаднення дзяржавамі — членамі Еўразійскага эканамічнага саюза з Еўразійскай эканамічнай камісіяй спецыфічных субсідый у дачыненні да прамысловых тавараў і правядзення Еўразійскай эканамічнай камісіяй разглядаў, звязаных з прадастаўленнем дзяржавамі — членамі Еўразійскага эканамічнага саюза спецыфічных субсідый»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5805
Апісанне законапраекта
9 лістапада 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб парадку добраахвотнага ўзгаднення дзяржавамі — членамі Еўразійскага эканамічнага саюза з Еўразійскай эканамічнай камісіяй спецыфічных субсідый у дачыненні да прамысловых тавараў і правядзення Еўразійскай эканамічнай камісіяй разбораў, звязаных з прадастаўленнем дзяржавамі — членамі Еўразійскага эканамічнага саюза спецыфічных субсідый», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне падпісана на ўзроўні кіраўнікоў урадаў на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета 26 мая 2017 года ў г. Казані.

Дакументам устаноўлена працэдура добраахвотнага ўзгаднення дзяржавамі — членамі Еўразійскага эканамічнага саюза (далей — дзяржавы-члены) спецыфічных субсідый з Еўразійскай эканамічнай камісіяй (далей — Камісія). Артыкуламі 10 і 11 Пагаднення вызначаны крытэрыі, на падставе якіх Камісія прымае рашэнне аб дапушчальнасці або недапушчальнасці спецыфічнай субсідыі. Прадугледжана абавязковае апавяшчэнне іншых дзяржаў-членаў аб паступленні ў Камісію заявы аб узгадненні спецыфічнай субсідыі.

Вызначаны парадак правядзення Камісіяй разбораў, звязаных з прадастаўленнем спецыфічных субсідый. На падставе артыкула 13 Пагаднення любая дзяржава-член мае права звярнуцца з заявай аб пачатку разбораў па субсідыям, прадастаўленне якіх прывяло (можа прывесці) да прычынення матэрыяльнага ўрону галіне нацыянальнай эканомікі або сур’ёзнае ўшчамленне яе інтарэсаў. У выпадку пацвярджэння прычынення (пагрозы прычынення) урону або ўшчамлення інтарэсаў дзяржавы-заяўніка па выніках разбораў Камісіяй можа быць вынесена рашэнне аб змяненнi ва ўстаноўлены тэрмін умоў і парадку прадастаўлення і (або) выкарыстання спецыфічнай субсідыі. У дадзеным выпадку ўпаўнаважаны орган дзяржавы-заяўніка мае права перадаць упаўнаважанаму органу дзяржавы-члена, які субсідзіруе, заяву аб прымяненні кампенсуючай меры, за выключэннем узгодненых спецыфічных субсідый. У дачыненні да ўзгодненых спецыфічных субсідый упаўнаважаны орган дзяржавы-члена, які субсідзіруе, спыняе прадастаўленне названых субсідый з даты прыняцця такога рашэння (артыкул 21 Пагаднення).

У рамках ажыццяўлення працэдур узгаднення і разбораў могуць праводзіцца кансультацыі з удзелам прадстаўнікоў упаўнаважаных органаў іншых дзяржаў-членаў.

У адпаведнасці з артыкулам 2 законапраекта ўпаўнаважаным органам Рэспублікі Беларусь, адказным за яго рэалізацыю, вызначана Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Ратыфікацыя Пагаднення будзе садзейнічаць абароне эканамічных інтарэсаў нашай дзяржавы.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы

Адказны дэпутат: Васількоў Мікалай Андрэевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Сініцкая Наталля Сцяпанаўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 06.10.2017
Сесія: Трэцяя сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by