Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб парадку кіравання аўтарскімі і сумежнымі правамі на калектыўнай аснове»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4067
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

16 кастрычніка 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб парадку кіравання аўтарскімі і сумежнымі правамі на калектыўнай аснове», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пагадненне аб парадку кіравання аўтарскімі і сумежнымі правамі на калектыўнай аснове
(далей –– Пагадненне), якое падпісана дзяржавамі-членамі Еўразійскага эканамічнага саюза 11 снежня 2017 года ў г. Маскве.

Пагадненнем прадугледжваецца ўстанаўленне ў дзяржавах-членах ЕАЭС адзінага парадку кіравання аўтарскімі і сумежнымі правамі на калектыўнай аснове, рэалізацыя якога дазволіць не толькі павысіць празрыстасць і эфектыўнасць дзейнасці арганізацый па калектыўным кіраванні аўтарскімі і сумежнымі правамі, але і зробіць механізм калектыўнага кіравання больш прывабным і запатрабаваным для ўладальнікаў аўтарскіх і (або) сумежных правоў.

Пагадненне ўтрымлівае шэраг палажэнняў, якія тычацца дзейнасці арганізацый па калектыўным кіраванні аўтарскімі і сумежнымі правамі і якія адсутнічаюць у нацыянальным заканадаўстве. Так, замацоўваюцца абавязкі названых арганізацый па ўстанаўленні перыядычнасці размеркавання сабранага ўзнагароджання паміж праваўладальнікамі, у тым ліку максімальнага памеру вылічэнняў ад сумы сабранага ўзнагароджання на ўласныя выдаткі і іншыя мэты, правядзенні аўдыту для праверкі і пацвярджэння дакладнасці бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці, а таксама ўстанаўліваецца адказнасць за нявыплату праваўладальніку сабранага ўзнагароджання, перавышэнне гранічнага памеру вылічэнняў ад сумы сабранага ўзнагароджання на ўласныя выдаткі і іншыя мэты, невыкананне абавязацельстваў па правядзенні аўдыту.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 29.06.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па адукацыі, культуры і навуцы
Адказны дэпутат: Дарафеева Ірына Аркадзьеўна
Адказны работнік Сакратарыята: Сарока Людміла Ўладзіміраўна  саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы
Адно чытанне
Усе законапраекты