«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб прынцыпах вядзення падатковай палітыкі ў галіне акцызаў на тытунёвую прадукцыю дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 1873
21 мая 2020 Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняла праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб прынцыпах вядзення падатковай палітыкі ў галіне акцызаў на тытунёвую прадукцыю дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза».
Пагадненне накіравана на забеспячэнне ўмоў для функцыянавання рынку тытунёвай прадукцыі ў рамках ЕАЭС шляхам гарманізацыі (збліжэння) ставак акцызаў на тытунёвую прадукцыю, якая рэалізуецца на тэрыторыях дзяржаў — членаў, і вызначае парадак (у тым ліку асноўныя прынцыпы і меры) гарманізацыі (збліжэння) ставак акцызаў на цыгарэты, якія класіфікуюцца ў субпазіцыі 2402 20 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС.
Гарманізацыя (збліжэнне) ставак акцызаў ажыццяўляецца шляхам ўстанаўлення адзінай індыкатыўнай стаўкі акцызаў на тытунёвую прадукцыю, 5-гадовага перыяду дасягнення ўзроўню індыкатыўнай стаўкі, дыяпазонаў адхілення фактычных ставак акцызаў на тытунёвую прадукцыю ад індыкатыўнай стаўкі.
У адпаведнасці з Пагадненнем ў 2024 годзе прадугледжаны выхад на індыкатыўную стаўку акцызаў на тытунёвыя вырабы ў памеры 35 еўра за 1000 штук з магчымым дыяпазонам адхілення да 20 працэнтаў у меншую або вялікую старану. У наступным індыкатыўная стаўка і дыяпазоны адхілення будуць устанаўлівацца Саветам ЕЭК кожныя 5 гадоў.
Пры гэтым пры наяўнасці абгрунтаванай эканамічнай мэтазгоднасці змены памеру індыкатыўнай стаўкі і дыяпазонаў адхілення, а таксама ў выпадку змены курсу нацыянальных валют дзяржаў — членаў у адносінах да еўра больш чым на 15 працэнтаў Савет ЕЭК будзе мець права па ініцыятыве любой з дзяржаў — членаў прыняць рашэнне аб змене адпаведных паказчыкаў.
У мэтах прадухілення рэалізацыі тытунёвай прадукцыі на мытнай тэрыторыі Саюза без выплаты акцызаў і іншых ўскосных падаткаў Пагадненнем прадугледжана вызначэнне парадку адміністрацыйнага супрацоўніцтва паміж упаўнаважанымі органамі, у тым ліку шляхам заключэння адпаведных міжнародных дагавораў у рамках Саюза.
Ратыфікацыя і рэалізацыя гэтага Пагаднення забяспечаць гарманізацыю ставак акцызаў на тытунёвыя вырабы ў рамках ЕАЭС.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Сцельмашок Сяргей Пятровіч
Адказны работнік Сакратарыята: Грахоўская Валерыя Валянцінаўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы заканапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах
2. Адно чытанне
Сесія: Другая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 21.05.2020 21 мая 2020 года, шостае пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні