Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных дзяржаў у галіне музейнай справы»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6433
Апісанне законапраекта

5 мая 2020 годаПалатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне музейнай справы», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне прадугледжвае рэалізацыю сумесных выставачных праектаў і навуковых праграм, супрацоўніцтва ў перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі музейных работнікаў, выраб і абмен электроннымі копіямі музейных прадметаў, абмен вопытам па рэалізацыі інклюзіўных музейных праектаў і праграм, укараненні сучасных тэхналогій у арганізацыі выставак, а таксама пры захаванні, рэстаўрацыі і кансервацыі музейных прадметаў. Акрамя таго, у ім утрымліваюцца нормы, якія вызначаюць захаванасць і своечасовы зварот музейных прадметаў, што накіроўваюцца ў рамках музейна-выставачнага абмену.

Ратыфікацыя дадзенага Пагаднення будзе садзейнічаць умацаванню міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў сферы культуры, захаванню лепшых традыцый супрацоўніцтва ў галіне музейнай справы і пашырэнню музейна-выставачнага абмену паміж краінамі СНД.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па адукацыі, культуры і навуцы

Адказны дэпутат: Кір'як Лілія Вацлаваўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Сарока Людміла Уладзіміраўна – саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы

 

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 03.12.2019
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Першая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by