Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну раслін»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1437
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

17 мая 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну раслін», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну раслін, якое падпісана ў г. Мінску 28 кастрычніка 2016 года.

Указанае Пагадненне заключана ў мэтах прадухілення заносу і распаўсюджвання каранцінных аб’ектаў пры ажыццяўленні кантактаў і развіцця гаспадарчых і гандлёвых сувязей у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Прадметам Пагаднення з’яўляецца супрацоўніцтва бакоў у галіне каранціну раслін, распрацоўка сумесных мер па павышэнні каранціннай фітасанітарнай бяспекі і ўзроўню абароненасці тэрыторый дзяржаў — удзельніц Пагаднення ад заносу і распаўсюджвання каранцінных аб’ектаў, зніжэнне страт, якія яны прычыняюць, а таксама ўхіленне перашкод у міжнародным гандлі падкаранціннай прадукцыяй, што падлягае каранціннаму фітасанітарнаму кантролю (нагляду).

Рэалізацыя Пагаднення ўскладаецца на ўпаўнаважаныя органы, пералiк якiх вызначаецца кожным бокам, і гэта дазволіць стварыць гарманізаваныя з міжнароднымі стандартамі фітасанітарныя меры ў галіне каранціну раслін дзяржаў — удзельніц СНД, устанавіць адзіны парадак перамяшчэння падкаранціннай прадукцыі праз мытныя межы з ужываннем агульных падыходаў і крытэрыяў ацэнкі фітасанітарнай рызыкі.

У адпаведнасці з артыкулам 2 праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну раслін» упаўнаважаным органам Рэспублікі Беларусь вызначана Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 15.03.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па аграрнай палітыцы
Адказны дэпутат: Адаменка Яўгеній Буніслававіч
Адказны работнік Сакратарыята: Цвяткова Таццяна Мікалаеўна – саветнік-кансультант адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы
Адно чытанне
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 17.05.2017 17 мая 2017 года, пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме