Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Рэспублікай Сінгапур, з другога боку»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1817
Апісанне законапраекта

11 чэрвеня 2020 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Рэспублікай Сінгапур, з другога боку», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асноўнай мэтай Пагаднення з’яўляецца лібералізацыя рэжыму гандлю таварамі, паслугамі, інвестыцыямі дзяржаў — членаў ЕАЭС з Рэспублікай Сінгапур.

Пагадненне з’яўляецца рамачным і арыентавана на далейшае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і Рэспублікай Сінгапур, стварэнне рэжыму свабоднага гандлю з гэтай краінай для ўсіх дзяржаў — членаў ЕАЭС. Пагадненнем аб свабодным гандлі таварамі прадугледжана прадстаўленне Сінгапурам бяспошліннага доступу для ўсіх тавараў краін ЕАЭС, ставяцца і прававыя гарантыі выканання базавых прынцыпаў недыскрымінацыі тавараў краін Саюза па дачыненні да тавараў, якія вырабляюцца ў Сінгапуры (нацыянальны рэжым) і якія імпартуецца ў Сінгапур з трэціх краін.

Для Беларусі такое пагадненне з’яўляецца важным з пункта гледжання доступу да аднаго з сусветных фінансавых цэнтраў і прыцягнення замежных інвестыцый.

Дакументам рэгулююцца прымяненне мераў гандлёвай абароны, санітарных і фітасанітарных мераў, парадак электроннага гандлю, ліцэнзаванне, канкурэнцыя, дзяржаўныя закупкі, вырашэнне спрэчак і іншыя сферы гандлёвай дзейнасці.


 

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па бюджэце і фінансах

Адказны дэпутат: Васюкоў Віталій Міхайлавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Давідовіч Наталля Віктараўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 16.04.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by