Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб унясенні змяненняў № 1 да Крэдытнага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (Праект фінансавання экалагічнай інфраструктуры I) ад 10 снежня 2012 г.»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 7353
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

19 снежня 2018 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб унясенні змяненняў № 1 да крэдытнага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (Праект фінансавання экалагічнай інфраструктуры I) ад 10 снежня 2012 г.», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць падпісанае ў г. Мінску 5 ліпеня 2018 года Пагадненне аб унясенні змяненняў № 1 да Крэдытнага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (Праект фінансавання экалагічнай інфраструктуры I) ад 10 снежня 2012 г.

Гэтым Пагадненнем прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у названае Крэдытнае пагадненне ў частцы змянення назвы Віцебскага праектнага прадпрыемства на праектнае прадпрыемства Віцебскай вобласці — Віцебскае абласное камунальнае унітарнае прадпрыемства вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Віцебскаблвадаканал».

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 17.12.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па аграрнай палітыцы
Адказны дэпутат: Кананчук Ігар Паўлавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Цвяткова Таццяна Мікалаеўна  галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы
Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме