Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб унясенні змяненняў № 1 да Крэдытнага пагаднення (Праграма па водным сектары ў Рэспубліцы Беларусь, 2-і этап) паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця ад 24 кастрычніка 2016 г.»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 7353
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

19 снежня 2018 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб унясенні змяненняў № 1 да Крэдытнага пагаднення (Праграма па водным сектары ў Рэспубліцы Беларусь, 2-і этап) паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця ад 24 кастрычніка 2016 г.», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць падпісанае ў г. Мінску 5 ліпеня 2018 года Пагадненне аб унясенні змяненняў № 1 да Крэдытнага пагаднення (Праграма па водным сектары ў Рэспубліцы Беларусь, 2-і этап) паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця ад 24 кастрычніка 2016 г.

Гэтым Пагадненнем прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у названае Крэдытнае пагадненне ў частцы змянення назвы праектных арганізацый у гарадах Орша і Полацк на праектную арганізацыю Віцебскай вобласці — Віцебскае абласное камунальнае унітарнае прадпрыемства вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Віцебскаблвадаканал».

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 17.12.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па аграрнай палітыцы
Адказны дэпутат: Кананчук Ігар Паўлавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Цвяткова Таццяна Мікалаеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы
Адно чытанне
Усе законапраекты