Палата Представителей
Национального Собрания
Республики Беларусь
Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў | Афiцыйны сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб узаемадзеянні мытных органаў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сферы абароны правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4821
Апісанне законапраекта

10 кастрычніка 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб узаемадзеянні мытных органаў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сферы абароны правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці», які ўнесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пагадненне аб узаемадзеянні мытных органаў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сферы абароны правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, якое падпісана 31 мая 2019 года ў г. Ашхабадзе (Туркменістан).

Пагадненне вызначае парадак узаемадзеяння мытных органаў у рамках СНД у мэтах ажыццяўлення мер, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва ў галіне абароны правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці.

Так, Пагадненнем прадугледжваецца абмен інфармацыяй аб выяўленых фактах перамяшчэння тавараў ва ўзаемным гандлі дзяржаў — удзельніц Пагаднення з парушэннем заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці і аб таварах, адносна якіх існуе падазрэнне, што іх перамяшчэнне можа ажыццяўляцца з парушэннем указанага заканадаўства. Мытным адміністрацыям бакоў дэлегуецца права самастойна на ўзаемнай аснове ўзгадняць формы, аб’ёмы і тэрміны абмену інфармацыяй, неабходнай для выяўлення і спынення абароту кантрафактных тавараў.

Дадзены міжнародны дагавор дапаўняе Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе ў мытных справах ад 15 красавіка 1994 года, якое прадугледжвае перадачу звестак і абмен вопытам паміж мытнымі органамі дзяржаў — удзельніц СНД.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па адукацыі, культуры і навуцы

Адказны дэпутат: Анісім Алена Мікалаеўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Сарока Людміла Уладзіміраўна – саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 09.09.2019
Сесія: Семая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by