Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб збліжэнні падыходаў па нарматыўна-прававым і нарматыўна-тэхнічным рэгуляванні, ацэнцы адпаведнасці, стандартызацыі, акрэдытацыі і метралагічнаму забеспячэнні ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5833
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

9 лістапада 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб збліжэнні падыходаў па нарматыўна-прававым і нарматыўна-тэхнічным рэгуляванні, ацэнцы адпаведнасці, стандартызацыі, акрэдытацыі і метралагічным забеспячэнні ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне аб збліжэнні падыходаў па нарматыўна-прававым і нарматыўна-тэхнічным рэгуляванні, ацэнцы адпаведнасці, стандартызацыі, акрэдытацыі і метралагічным забеспячэнні ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах (далей — Пагадненне) падпісана ў г. Казані 26 мая 2017 года на чарговым пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

Пагадненне падпісана ўрадамі Рэспублікі Беларусь, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Узбекістан і Расійскай Федэрацыі.

Мэтай Пагаднення з’яўляецца выпрацоўка ўзгодненай палітыкі і вызначэння асноўных напрамкаў дзейнасці ў сферы тэхнічнага рэгулявання ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах.

На тэрыторыях дзяржаў — удзельніц СНД штогод павялічваецца колькасць ядзерных і радыяцыйна небяспечных аб’ектаў і ядзерных матэрыялаў, прызначаных для ліквідацыі і ўтылізацыі. Таму першачарговае значэнне набывае гарманізацыя абавязковых патрабаванняў да прадукцыі, звязаных з забеспячэннем бяспекі на ўсіх стадыях жыццёвага цыкла аб’ектаў выкарыстання атамнай энергіі.

Пагадненне распрацавана ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і прынятай у рамках СНД практыкай.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 06.10.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказны дэпутат: Лобач Юрый Аляксандравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Ледаковіч Віталь Рамуальдавіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы заканапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адно чытанне
Усе законапраекты