«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 2885
13 чэрвеня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі», унесеныСаветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Пагадненне падпісана ў г. Мінску 16 снежня 2016 года з мэтай арганізацыі і ўзаемнага забеспячэння абароны сакрэтнай інфармацыі, якая перадаецца яго бакамі адзін аднаму ў працэсе супрацоўніцтва ў ваеннай, ваенна-тэхнічнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах дзейнасці кампетэнтных органаў Пагаднення.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы
Адказны дэпутат: Чэкан Васілій Іванавіч
Адказны работнік Сакратарыята:
Купава Уладзімір Віктаравіч – галоўны саветнік адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы
2. Адно чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 13.06.2017 13 чэрвеня 2017 года, пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні