Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый аб правядзенні Сумеснай канферэнцыі высокага ўзроўню Рэспублікі Беларусь і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 423
Апісанне законапраекта

11 чэрвеня 2020 года  прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый аб правядзенні Сумеснай канферэнцыі высокага ўзроўню Рэспублікі Беларусь і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій».

Прыняцце праекта Закона неабходна для выканання ўнутрыдзяржаўных працэдур для ўступлення ў сілу Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый аб правядзенні Сумеснай канферэнцыі высокага ўзроўню Рэспублікі Беларусь і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій» (далей — Пагадненне), якое было заключана шляхам абмену лістамі 9 верасня 2019 года.

Асноўнай мэтай заключэння Пагаднення з’яўлялася стварэнне прававых умоў для правядзення ў Рэспубліцы Беларусь Сумеснай канферэнцыі высокага ўзроўню Рэспублікі Беларусь і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій».

Пагадненне ўстанаўлівае прывілеі і імунітэты ўдзельнікаў канферэнцыі, у тым ліку тых, якія з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, парадак вырашэння спрэчак, замацаваны ў пункце 13 Пагаднення, прадугледжвае адмову ад наяўнага ў Рэспублікі Беларусь судовага імунітэту. Такім чынам, усталёўваецца рэгуляванне, якое адрозніваецца ад прадугледжанага заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, таму ўзнікае неабходнасць ратыфікацыі Пагаднення.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па адукацыі, культуры і навуцы

Адказны дэпутат: Рынейская Ірына Мікалаеўна


Адказны работнік Сакратарыята: Бірукоў Павел Маратавіч — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 29.01.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме