Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1197
Апісанне законапраекта
2 красавіка 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз».
 

Пагадненнем прадугледжаны абавязацельствы бакоў забяспечыць магчымасць афармлення віз для транзіту цi ўезду для мяркуемага знаходжання на працягу не больш за 90 дзён у любы 180-дзённы перыяд, выдачу шматразовых віз з тэрмінам дзеяння ад 1 да 5 гадоў для шэрагу катэгорый грамадзян, паніжэнне збору за разгляд хадайніцтваў аб выдачы віз за 35 еўра, вызваленне шэрагу катэгорый грамадзян ад аплаты збораў за разгляд хадайніцтваў.

Пагадненнем скарочаны cпic дакументаў, якія з’яўляюцца дастатковымі для пацвярджэння мэты паездкі.

Бакі абавязваюцца таксама забяспечыць бязвізавы ўезд для асоб, якія дакументаваны біяметрычнымі дыпламатычнымі пашпартамі, i спрасціць парадак выдачы віз для членаў афіцыйных дэлегацый.

У адпаведнасці з Пагадненнем грамадзяне Беларусі i ЕС будуць мець права перамяшчацца па тэрыторыі дзяржаў-членаў ЕС i Беларусі на роўных умовах з грамадзянамі ЕС i Беларусі (з улікам нацыянальных нормаў i правілаў, якія датычацца нацыянальнай бяспекі Беларусі i дзяржаў — членаў ЕС, а таксама правілаў ЕС аб візax, сапраўдных на абмежаванай тэрыторыі).

Ратыфікацыя і рэалізацыя гэтага Пагаднення будуць спрыяць спрашчэнню паездак грамадзян, развіццю міжнародных, у тым ліку турыстычных, кантактаў, а таксама ўмацаванню атмасферы даверу і ўзаемаразумення паміж народамі. Гэта ўпэўнены крок Беларусі і Еўрапейскага саюза насустрач адзін аднаму ў пашырэнні ўсебаковага супрацоўніцтва.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па міжнародных справах

Адказны дэпутат: Савіных Андрэй Уладзіміравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Герцік Вольга Іванаўна— саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 10.03.2020

2. Адно чытанне
Статус: Прыняты ў адным чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by